Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.3495
USD 2.0944
RUB(100) 3.2757
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Слонімскія ўлады прыслалі прадпісанне, дзе пагражаюць штрафам

13 апреля 2019 12:07
3517
Поделиться:

Пётр Дзямянчык каля сваёй хатым

На мінулым тыдні нечаканай для сябе навіной са сваёй паштовай скрыні падзяліўся наш сталы чытач са Слоніма Пётр Дзямянчык.

«Камісія, створаная распараджэннем старшыні Слонімскага раённага выканаўчага камітэта… прадпісвае Вам у тэрмін да 1 чэрвеня 2019 года выканаць работы па навядзенні парадку на зямельным участку, які вам належыць, і прыняць захады па падтрыманні ў належным стане знешняга выгляду жылога дома, іншых пабудоў, канструкцый і агароджаў па адрасе г.Слонім, Горкага, 20 у частцы «Фарбаванне фасада дома».

У выпадку невыканання прадпісання ва ўстаноўлены тэрмін Вы будзеце прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкулах 21.13, 21.14 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях…» — прачытаў на першай старонцы прадпісання Пётр Дзямянчык.

Фасад, які трэба фарбаваць

На адваротным баку гэтага прадпісання распісаны санкцыі названых артыкулаў КоАП. Артыкул 21.13. прадугледжвае штраф ад 2 да 15 базавых адзінак.

Гэтае прадпісанне наш чытач знайшоў у паштовай скрыні ў доме на вул. Горкага, 20, дзе цяпер ніхто пастаянна не жыве. Паперка без подпісу кіраўніка камісіі, без даты і без подпісу таго, хто яе атрымаў, азнаёміўся і пагадзіў са зместам гэтага прадпісання — гэта не дакумент. Здаецца — выкінуць і забыць. Аднак пагроза штрафам вельмі расстроіла Пятра Дзмітрыевіча і яшчэ двух уласнікаў гэтага дома.

— Мы вельмі расхваляваліся і засмуціліся, калі прачыталі, што пагражае штраф ад 2 да 15 базавых. Мы разумеем, што ў гэтай хаце патрэбна рабіць рамонт. І мы яго робім паціху, як атрымліваецца. Я інвалід другой групы, пенсія — 360 рублёў. Недзе па столькі ж атрымліваюць мая сястра Галіна Блошка і брат інвалід-калясачнік Мікалай Блошка, якім належыць другая палова хаты. Цяпер у гэтай хаце ніхто не жыве. Нам патрэбна плаціць за сваё жыллё, за лекі, на нешта жыць. Тут, бачыце, у нас ідзе рамонт. Я ўзяў тры тысячы рублёў крэдыту на гэтую прыбудоўку. Крэдыт кожны месяц патрэбна плаціць. У хаце і на падворку тут таксама яшчэ хапае работы. Да 1 чэрвеня фасад дома мы ніяк не паспеем пафарбаваць. Летась вядро фарбы каштавала 80 рублёў, а яшчэ ж патрэбна рабочага наняць, бо мы інваліды тут усе, самі не зможам фарбаваць уверсе. Але мы і не збіраліся фарбаваць хату так хутка, — расказваў карэспандэнту «ГС» Пётр Дзямянчык на пляцы спадчыннай хаты.

Каля хаты на вуліцы Горкага, 20

— Відавочна, што ўлады такім чынам імкнуцца, каб гаспадары прыхарашылі свае хаты да святкавання Дня пісьменства. То, магчыма, да 1 верасня паспееце пафарбаваць хату?

— Калі на нечым зэканоміць, то да 1 верасня, магчыма, пафарбуем фасад хаты, — не вельмі ўпэўнена адказаў гаспадар.

Яго сястра Галіна Блошка была менш аптымістычнай.

— Я не ведаю, зусім не ўпэўненая, што зможам пафарбаваць хату і да 1 верасня. У хаце
ідз­е рамонт. Мне патрэбна плаціць за шклопакеты, ёсць і іншыя немалыя выдаткі. На ўсё проста не хапае грошай, — кажа жанчына.

Карэспандэнт «ГС» пабываў на месцы і пераканаўся, што ў доме на вуліцы Горкага, 20 сапраўды цяпер ідзе рамонт. Ужо стаіць новая прыбудоўка з блокаў на палове Пятра Дзямянчыка, усярэдзіне якой шмат яшчэ працы, што, адпаведна, патрабуе выдаткаў. На падворку таксама чакае добраўпарадкаванне тэрыторыі. На палове Блошкаў у вокнах стаяць новыя шклопакеты.

Пры такіх варунках фарбаванне фасаду — гэта апошняе, што б зрабіў кожны гаспадар. А тут гаспадары — два інваліды і адна пенсіянерка. І яны рупяцца, як могуць рамантуюць дом. То чаму б мясцовай уладзе не дапамагчы інвалідам — выпісаць матэрыяльную дапамогу на фарбу ды прыслаць з ЖКГ прафесійнага маляра, каб пафарбаваў, калі так рупіць, каб той фасад зазіхацеў новай фарбай да 1 чэрвеня? Замест неабгрунтаваных пагрозаў у нікім не падпісаных прадпісаннях.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание