Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
14 °C
Зельва
облачно с прояснениями
14 °C
Волковыск
пасмурно
13 °C
Мосты
переменная облачность
13 °C
Дятлово
переменная облачность
13 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
13 °C
EUR 3.0727
USD 2.6236
RUB(100) 3.3343
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Рыгор і Сцепаніда

14 апреля 2019 13:02
Поделиться:

Малюнак Яўгена Іванова

Сонца апусцілася да лесу, і гарачы ліпеньскі вечар пачаў ткаць над вёскай Букатова сваю шэрую світку. Прынамсі, Букатова ўжо і вёскай назваць нельга, бо яна вымерла: з дваццаці трох хат жыццё было толькі ў адной: на ўскрайку дажывалі свой век старыя Рыгор і Сцепаніда Куляшоўскія. Яму ўжо пераваліла за восемдзесят, а ў яе восенню меўся быць юбілей. Яны атрымлівалі пенсію, з яе і жылі.

Два разы на тыдзень прыязджала аўталаўка і прывозіла не толькі звычайныя прадукты, але нават і прысмакі: торты, рознае пячэнне ды фрукты з цёплых краін. Але скупаватая баба не вельмі разганялася на прысмакі.

— Жмінда ты! — лаяўся дзед Рыгор. — Паміраць скора, а ўсё капейку ціснеш, нібыта з сабой забярэш. На чорта нам тыя грошы, калі адной нагой, лічы, у магіле стаім.

— Нічога не разумееш, стары. Мне цяплей на свеце
жыц­ь, як ёсць грошы. Ладна, ужо як атрымаю пенсію, то куплю табе фруктаў і нават торт. Угаварыў.
Яны сядзелі на ганку і гля­дзелі, як вялікае чырвонае кола сонца паволі апускаецца за лес.

— Слухай, Рыгор, а некалі ж у такі спякотны дзень мы з табой пажаніліся… Колькі гэта гадоў прайшло?

— А я ведаю? Шмат. Не гадоў, а дзесяцігоддзяў…

— Не за цябе я тады збіралася замуж, а за Сцяпана Дакучайскага. Любоў у нас была…

— Такая там і любоў, калі варта было мне з`явіцца на гарызонце, як ты кінула Сцяпана і перабегла.

— Як не перабяжыш, калі такі прыгожы быў марак: стройны, высокі, у форме. Усе дзеўкі тады на цябе глядзелі, забыўшыся пра вясковых жаніхоў, а ты выбраў мяне. Гонар!

— Я ж кажу…

— Але я не раз думаю: ма­быць, няправільна зрабіла, што Сцяпана кінула. Саграшыла нібыта, бо ён так спадзяваўся, што будзем разам. Можа, таму і дзетак у нас няма. Сядзім цяпер адны на старасці гадоў, ні радасці, ні ўцехі.

— От, мелеш абы-што, пры чым тут саграшыла — не саграшыла. Лёс так склаўся.

— Ага, усё мы на лёс спасылаемся, а не на свае дрэнныя ўчынкі, за якія трэба расплачвацца. Ні ў які лёс я не веру…

— Як сабе хочаш, а я веру.

— Што ні кажы, а Сцяпан тады моцна пакрыўдзіўся. Як паехаў у Казахстан да армейскага сябра, то больш у вёсцы яго ніхто не бачыў. Крыўдна яму было і балюча ад маёй здрады.

— Можа, там ён шчаслівейшы, чым быў бы з табой, хто ведае.

— Не шчаслівейшы. Казала ягоная стрыечная сястра Зіна, што так і не ажаніўся, век бабылём пражыў. То якое ж шчасце, калі адзін? Мы з табой хоць удваіх да глыбокай старасці дажылі…

— Колькі вады ўцякло, можа, і няма ўжо яго на свеце?

— У каго спытаеш? Раней зрэдку Зіне пісьмы слаў, а цяпер і яна памерла…

Калі сталі нясцерпна назаляць камары, яны пайшлі ў хату. Зачынілі акно, уключылі святло. Павячэралі і ляглі спаць.

Заўтра быў дзень, калі прыязджала аўталаўка, і недзе каля полудня Рыгор узяў гаспадарчую сумку, грошы і пайшоў да хаты Міхася Паскончыка, дзе яна звычайна спынялася. Не было ўжо на свеце Міхася, але аўталаўка па даўняй звычцы спынялася там.

— Хочаце, я буду да вас пад`язджаць, пад самыя вароты? — спытаў аднойчы пажылы вадзіцель Сяргеевіч, які працаваў на гэтай машыне даўно. Быў і вадзіцелем, і прадаўцом.

— Не трэба, тады мы ўжо зусім засядзімся і хадзіць перастанем, а так хоць да цябе, — не згадзіўся Рыгор.

— Дзед, вы ж са сваёй кабетай у вёсцы адны жывяце, праўда?

— Праўда, а чаму?

— Сёння, як я сюды ехаў, сустрэў на вуліцы нейкага старога. Раней тут яго ніколі не бачыў. Моцны яшчэ дзядок, па-гарадскому апрануты. Ішоў і ўсё прыглядваўся да разваленых хат, нібы нешта шукаў. А потым скіраваў на надворак той жоўтай, з аблупленай фарбай на шалёўках. Праз быльнёг ледзь пралез. Я хацеў спытаць, хто такі, але перадумаў, не мая гэта справа…

Купіўшы прадуктаў, Рыгор пайшоў дадому, панёс Сцепанідзе навіну:

— Сцяпан Дакучайскі вярнуўся! Мабыць, хоча дажыць век у роднай вёсцы.

— От, не выдумляй! Адкуль ён раптам узяўся?

— Шафёр з аўталаўкі казаў, што да хаты Дакучайскіх праз быльнёг прабіраўся нейкі стары. Яшчэ, кажа, не зусім каб нямоглы, хораша апрануты…

— Пайшлі, Рыгорка, сходзім да яго! Як жа ён будзе адзін у пустой хаце, дзе ўсё пакрылася павуцінай? Вядома, даўно ніхто не жыве…

— І што далей?

— Паклічам да сябе, накормім з дарогі… Кепска аднаму…

— Любоў хіба вярнулася?

— Стары, а чаўпеш абы-што! Якая любоў? Проста шкода чалавека, трэба паспагадаць.
Яны таксама ледзь прадзерліся праз моцны, нібы кусты, бур`ян, увайшлі ў сені, потым у хату. Сцяпан сядзеў ля запыленага стала і плакаў па-мужчынску ціха, але ў вачах застыў такі боль, што Сцепаніда таксама не стрымала слёз.

— Ці пазнаў нас, Сцяпанка?

— Не…

— Мы Рыгор і Сцепаніда… Адны ў вёсцы засталіся…

— Пайшлі, браток, да нас, — запрасіў Рыгор. — Што некалі было, тое з вадой сплыло. Даруй… Нельга табе аднаму тут быць, а ў нас хата вялікая, абжытая. Разам не прападзём. — Ён узяў Сцяпанаву сумку і панёс да дзвярэй. За ім падаліся Сцепаніда са Сцяпанам, якія некалі думалі звіць у гэтай хаце сваё сямейнае гняздо…

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание