Наверх
Слоним
пасмурно
3 °C
Зельва
пасмурно
3 °C
Волковыск
пасмурно
1 °C
Мосты
пасмурно
1 °C
Дятлово
пасмурно
1 °C
Барановичи
пасмурно
2 °C
EUR 2.3481
USD 2.1091
RUB(100) 3.3365
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Пазнай сябе на фота

17 апреля 2019 9:10
Поделиться:

Капанне бульбы

Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-000, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Хто цікава распавядзе пра герояў фотаздымкаў — атрымае запрашальны квіток на дзве персоны на спектакль Слонімскага драмтэатра.

На сходзе

На фотаздымак слонімцаў на сходзе, надрукаваны ў мінулым нумары газеты, пакуль ніхто не адгукнуўся.

Тым часам двое нашых чытачак адгукнуліся на публікацыю фотаздымка слонімскага мастака ў №14 «Аддушыны» за 3 красавіка.

— На здымку паказаны слонімскі самадзейны мастак Валянцін Пракоф`евіч Жылін, які прадае карціны каля былога ўнівермага ў Слоніме. У Слонімскім краязнаўчым музеі ёсць некалькі яго работ, якія музей у свой час набыў у мастака. На карцінах намаляваны стары драўляны мост праз Шчару, слонімская сінагога… Раней Жылін жыў на вуліцы Пушкіна, а потым знік з поля зроку, — расказала Наталля Руднева.

У рэдакцыю таксама патэлефанавала былая суседка мастака па вуліцы Пушкіна Ірына Сашко. Жанчына расказала, што ў яе ў хаце цяпер захоўваецца шмат карцін Валянціна Жыліна, якія яна часта ў яго купляла, калі яны былі суседзямі.

«Цяпер ён жыве ў сацыяльнай кватэры на Вышках», — паведаміла Ірына Іванаўна.

Нашы чытачкі, якія пазналі на здымку слонімскага мастака Валянціна Жыліна, атрымаюць запрашальныя квіткі на бліжэйшы спектакль для дарослых, які пакажуць у Слонімскім драмтэатры.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание