
Крама ў вёсцы Ганькі. Фота torgi.gov.by
Тры вясковыя магазіны Слонімскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства выстаўлены на аўкцыён на сайце Адзінай сістэмы электронных таргоў.
Прадаюцца будынкі былых крамаў у вёсцы Рудаўка, Ганькі і Малышэвічы Слонімскага раёна.

Крама ў Малышэвічах. Фота torgi.gov.by
Самы дарагі лот — магазін са складам у Малышэвічах, пачатковая цана якога складае 2 856 рублёў.
Прыблізна па такім кошце (2 604 рублёў) прапануюць набыць краму ў Ганьках.

Крама ў Рудаўцы. Фота torgi.gov.by
У Рудаўцы будынак выстаўлены на аўкцыён за 387 рублёў.
Літаральна да ўчарашняга дня ў таргах удзельнічалі чатыры вясковыя крамы.