
Кантэйнеры для раздзельнага збору смецця
— Сапраўды, смецце з кантэйнераў збірае адна машына. Але гэта робіцца пачаргова, гэта значыць, на адным тыдні збіраецца смецце толькі з жоўтых кантэйнераў, у якія гаспадары выкідваюць шкло, пластык, паперу і метал, а на наступным тыдні — толькі з шэрых кантэйнераў, у якія выкідваюцца адыходы, прызначаныя для вывазу і захавання іх на палігонах, — распавёў пра нюансы збору і вывазу смецця карэспандэнту «ГС» па тэлефоне начальнік участка па зборы і вывазе цвёрдых і вадкіх камунальных адыходаў ГУП ЖКГ Дзмітрый Здановіч.
Па словах Дзмітрыя Сяргеевіча, яшчэ насельніцтву трэба раздаць больш за палову кантэйнераў для раздзельнага збору смецця. Цяпер камунальшчыкі вымушаны грузіць у адну машыну ўсё смецце, якое гаспадары выстаўляюць не ў адмысловых кантэйнерах, а калі імі будуць забяспечаны ўсе домаўладальнікі, то тады збіраць і сартаваць адыходы будзе яшчэ лягчэй — шэрыя кантэйнеры наогул будуць мінаць сарціровачную станцыю.
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь