Наверх
EUR 2.2759
USD 2.0566
RUB(100) 3.1349
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Чарговы твор Леанарды Юргілевіч: Адчай

21 апреля 2019 14:57
239
Поделиться:

Малюнак Яўгена Іванова

Акурат пасля Новага года Маня Кудроўская нарадзіла дзяўчынку. На другі дзень з самага ранку ў палату ўвайшоў пажылы доктар Мікалай Іванавіч:

— Вымушаны паведаміць вам, даражэнькая, горкую праўду: у вашай дачушкі адна ножка карацейшая за другую…

— Нашмат? — ледзь вымавіла маладая кабета пабялелымі губамі.

— Не нашмат, але кульгаць будзе. А так дзяўчынка здаровенькая, каб усе такія былі.

— І нічога нельга зрабіць?

— А што тут зробіш… Ды не перажывайце так моцна, людзі жывуць і не з такім калецтвам. Да ўсяго можна прывыкнуць, паверце мне… Вось я з дваццаці трох гадоў хаджу на пратэзе, і нічога. Інстытут скончыў, маю любімую работу. І яна не прападзе.

Маня назвала дачушку Верачкай, гадавала ў ласцы і любові. Мужа ў маладзіцы не было, жыццё яе не песціла, але маленькая мела ўсё, чаго толькі пажадае. Нібыта маці старалася загладзіць перад ёй сваю віну за калецтва, хоць ніякай віны і не было.

Жылі яны ў вёсцы, і Верачка, як крыху падрасла, дапамагала маме па гаспадарцы. Бывала, пакуль Маня прыйдзе з калгаснай работы, яна і грады праполе, і курэй пакорміць, і ў хаце прыбярэ.

— Схадзіла б да дзяцей пагуляць, а то ты ўсё адна ды адна, — не раз казала маці.

— Не хачу, дзеці злыя і абзываюць мяне…

— Ну, не ўсе ж злыя.

— Не ўсе. Віталік Сідарэўскі добры, заўсёды заступаецца.

— Вось з ім і гуляй.

— Ага, ён з хлопчыкамі то ў лапту, то ў футбол, а я ж так не магу… Цяжка мне бегаць.

Вера і ў школе ні з кім не сябравала, нікому не навязвалася. Яна вельмі хораша спявала, і аднойчы класны кіраўнік Ванда Раманаўна прапанавала:

— Хутка будзе раённы агляд мастацкай самадзейнасці, давай развучым якую песню, пахадзі на рэпетыцыі і выступіш. Упэўнена, што ў цябе добра атрымаецца.

— Не буду! — толькі ад адной думкі, што, кульгаючы, вый­дзе на сцэну і ўсе будуць на гэта глядзець, дзяўчыне станавілася горка і балюча.
Яна марыла толькі аб адным: каб хутчэй скончыць школу і паехаць вучыцца ў вялікі горад. Там шмат усякіх людзей, і ёй не будзе так самотна і адзінока.
Але памылілася. І ў горадзе чорная, як смала, адзінота, што ахінала душу ў вёсцы, нікуды не дзелася. Хоць вучоба ў тэхнікуме сувязі, куды паступіла без праблем, ёй вельмі падабалася, але пасля заняткаў не ведала, куды дзецца. Увесь час не будзеш сядзець за кніжкамі, а хадзіць у горад з дзяўчатамі з іхняга інтэрнацкага пакоя саромелася. Яна не хінулася да людзей, як людзі не хінуліся да яе. Душэўная рана, якую нанеслі ў вёсцы злыя дзеці, не загойвалася.
Аднойчы ў метро ёй уступіў месца прыгожы русавалосы хлопец. Калі ўставаў з сядзення, Вера ўбачыла, што і ён кульгае на адну нагу. Цёплая хваля пяшчоты і спагады ахінула яе душу.

— Сядзіце, вам таксама цяжка стаяць, — толькі і прамовіла.

— Я ж мужчына…

На станцыі яны выйшлі ра­зам, купілі марожанага і селі ў скверыку пагаварыць. Віталь расказаў, што ён нарадзіўся і вырас у Мінску, хутка закончыць медыцынскае вучылішча.

— Потым абавязкова буду паступаць у медыцынскі ўніверсітэт. І паступлю. Калі не адразу, то на другі год. У мяне тата і мама дактары, і я хачу быць, як яны.
Віталь назначыў спатканне на тым жа месцы праз два дні. Сказаў, што возьме білеты ў тэатр. Вера была на сёмым небе ад шчасця. Толькі ўсё сталася не так, як хацелася. Калі ў вызначаны час прыйшла на сустрэчу, Віталя не было. Яна чакала больш як гадзіну, углядаючыся ў прахожых, шукала сярод іх прыгожага русавалосага хлопца, з якім звязвала столькі надзей.
Хадзіла ў скверык тры дні, усё спадзявалася, усё чакала…
Недзе праз месяц яна ўбачыла Віталя на адным са сталічных праспектаў. Ён ішоў пад руку з прыгожай чарнявай дзяўчынай і аб нечым з захапленнем расказваў ёй.

«А я думала, з ім што-небу­дзь сталася, ён трапіў у бяду і таму не можа прыйсці, а тут вось што… І сапраўды, навошта я яму, калека няшчасная, калі навокал столькі прыгожых і здаровых дзяўчат», — сумныя думкі роем круціліся ў галаве.

— Мой брат хоча з табой пазнаёміцца, — сказала аднойчы суседка па інтэрнацкім пакоі Ліда.

— А ён ведае, што я калека?

— Ведае, але гэта нічога. Я паказала тваё фота, і ён сказаў, што такой прыгожай дзяўчыны яшчэ не сустракаў у сваім жыцці.

— Я не хачу! Ужо адзін раз пазнаёмілася з хлопцам, і нічога, акрамя душэўнага болю, гэта знаёмства не прынесла.

Радасць ад заканчэння тэхнікума чорным горам накрыла смерць мамы. Раптоўная, недарэчная… Толькі пазаўчора Вера ездзіла дадому і яны ра­зам з мамай радаваліся, што атрымае дыплом і будзе працаваць начальнікам пошты ў сваёй вёсцы…

Ішлі гады. Вера адзінока жыла ў роднай хаце, хадзіла на работу, вечары праседжвала за кнігай або ля тэлевізара. Аднойчы восенню яна падабрала на вуліцы маленькага кволага сабачку, які жаласліва скавытаў ля яе варот. Прынесла дадому, накарміла. Так у жыцці Веры з`явілася жывая істота, якая мела ў ёй патрэбу. Чакала з работы, радавалася, лашчылася.

Да лета Туман вырас, стаў прыгожым сабакам. Аднойчы ён пералез праз паламаны суседскі плот і пабег за курамі па агародзе.

— Твая здыхата ўвесь агурочнік нам патаптала! — крычаў на ўсю вёску сусед Віцька Туркач. — Не я буду, калі не звяду гэту псіну са свету!

Вера і значэння не прыдала ягоным словам, бо ці мала што чалавек можа сказаць у злосці. А назаўтра раніцай, выйшаўшы на надворак, убачыла, што бедны

Туман вісіць на варотах…

Яна ў вялікім адчаі звольнілася з работы, за бясцэнак прадала хату бежанцам з Украіны і паехала ў белы свет…

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание