Наверх
EUR 2.28
USD 2.0255
RUB(100) 3.215
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Пазнай сябе на фота

24 апреля 2019 9:10
575
Поделиться:

За калаўротам

Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-000, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Хто цікава распавядзе пра герояў фотаздымкаў — атрымае запрашальны квіток на дзве персоны на спектакль Слонімскага драмтэатра.
женщины,картошка

Капанне бульбы

На здымак з капання бульбы, надрукаваны ў мінулым нумары, адгукнулася наша чытачка Наталля Прыгодзіч.

— Гэта выбіранне бульбы на полі саўгаса «Сасноўка» недзе ў 80-х гадах мінулага стагоддзя. Я тут пазнала сваю родную бабулю Соф`ю Аляксееўну Мікуліч. Яна першая злева. Другая жанчына — гэта наша суседка ў Сасноўцы Кацярына Емяльянаўна Сахонь. У цэнтры здымка стаіць саўгасны брыгадзір Сцяпан Пятровіч Марчык, — распавяла Наталля Мікалаеўна.

На мінулым тыдні таксама наша чытачка Лілія Кучарава (Тупікава) адгукнулася на здымак сходу, надрукаваны ў №15 «Аддушыны» 10 красавіка.

— Гэта здымак з партыйнай канферэнцыі ў РДК. Я тут пазнала жанчын у другім радзе, работніц слонімскага гарадскога гандлю: крайняя справа сядзіць камсамольскі сакратар гаргандлю Раіса Лойка, другая за ёй — прадавец Надзея Парфенчык, наступная — гэта я, прадавец абутковай крамы Лілія Тупікава, а чацвёртая жанчына — сакратар нашай партарганізацыі Ніна Канстанцінаўна Крупнік, — расказала Лілія Кучарава (Тупікава).

У рэдакцыю патэлефанаваў таксама наш сталы чытач

Ге­на­дз­ь Кандзерскі, які пазнаў на першым плане здымка на сходзе тагачаснага начальніка Слонімскага лесапункта «Мастоўдрэў» Юрыя Іосіфавіча Макрэцкага. Як адзначыў Генадзь Якаўлевіч, у той час ён таксама працаваў у Слонімскім лесапункце.

Чытачы, якія адгукнуліся на здымкі, апублікаваныя ў апошніх нумарах газеты, атрымаюць запрашальныя квіткі на бліжэйшы спектакль для дарослых Слонімскага драмтэатра.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание