Наверх
Слоним
пасмурно
14 °C
Зельва
пасмурно
14 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
14 °C
Мосты
облачно с прояснениями
14 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
14 °C
Барановичи
переменная облачность
14 °C
EUR 3.0046
USD 2.5402
RUB(100) 3.3226
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Белы мядзведзік

28 апреля 2019 11:03
Поделиться:

Малюнак Яўгена Іванова

Зіна Каноплік цёплай майскай раніцай прыйшла на ФАП на ўколы і спытала ў фельчара Рысніка:

— Іван Сяргеевіч, людзі кажуць, што вы неўзабаве паедзеце ад нас, бо ўжо адпрацавалі свой тэрмін пасля медыцынскага вучылішча.

— А вам бы як хацелася? — усміхнуўся прыгожы відны хлопец з чорнай кучаравай чупрынай.

— Яшчэ пытаеце! Мы ўсе вельмі хочам, каб засталіся назаўсёды. Вы і добры, і ўважлівы да людзей, і справу сваю ведаеце. Ды і наш аграгарадок Войштавічы чым кепскае месца ды жыцця? І сярэдняя школа ёсць, і бібліятэка з клубам. А лазня такая, што ў яе прыязджаюць людзі з райцэнтра.

— Не ведаю, Сымонаўна, можа, і застануся назаўсёды. Гэта не ад мяне залежыць.

Пытаць, ад каго залежыць, у фельчара Зіна не адважылася, а спытала ў суседкі Кацярыны Страшкевіч.

— Чаму ён так сказаў, Каця? Нічога я не зразумела.

— Усе ведаюць, а ты нешта прапусціла такую навіну. Ён жа любіць калгаснага бухгалтара Веру Нячайку, што ў мінулым годзе прыехала да нас з маленькім сынам. Міколку ўсяго шэсць гадкоў, а так прыкіпеў душой да нашага фельчара, што не выказаць словамі. Вядома ж, хлопчык расце без бацькі. Маці ўсё вадзіла яго на ўколы ды праграванне, як зімой моцна прастудзіўся, вось тады яны і пасябравалі.

— Ну а Вера?

— А што Вера? Яна ўсё багатага шукае. Казалі, што і фельчара прывячае, і прадпрымальніка з райцэнтра не праганяе. Такія, мая мілая, цяпер бабы. Не глядзяць, каб быў добры чалавек, а каб меў шмат грошай.

— Дурніцы!

— Няўжож, мая ты галубка.

Аднойчы, калі ўвабралася ў сілу лета, Іван узяў хлопчыка на рыбалку. Яны паехалі на рэчку Беразоўку, што за пяць кіламетраў ад Войштавічаў. Машыну паставілі воддаль ад берага і закінулі вудачкі. Не клявала. Прасядзелі больш як дзве гадзіны — і хоць бы што.

— Дзе ж тая рыба падзелася? — Міколка пільна ўглядаўся ў ваду. — Можа, яе ўжо хто злавіў?

— Ну і няхай! Затое мы пабывалі на прыродзе, паслухалі, як у кустах хораша спяваюць птушкі. А паветра якое гаючае…

— То мы паедзем дадому без рыбы?

— Ні ў якім выпадку! Дадзім круг, заедзем у райцэнтр і купім там свежага карпа. І яшчэ што-небудзь купім. Для цябе.

— Цацку?!

— Можна і цацку.

— Тады я хачу белага мядзве­дзіка. У Васі з нашай садзікавай групы ёсць такі. Ён прыносіў з сабой, але гуляць нікому не даваў. Я ледзь выпрасіў, каб даў пагладзіць.

— Мы яшчэ лепшага купім!

Яны купілі і рыбы, і іншых прадуктаў, але галоўнае — белага мядзведзіка. Хлопчык быў такі шчаслівы!

— Я ў панядзелак вазьму яго з сабой у садзік і дам пагуляць усім, хто папросіць, бо я не скнара…

Сінявокі хлопчык з вяснушкамі на кірпатым носіку так палюбіўся Івану, нібыта гэта быў яго родны сын. Але роднага ў яго ніколі не будзе. Аб гэтым і мама сказала, і дактары. Таму і хацеў ажаніцца з кабетай, у якой ужо ёсць дзеці. І гадаваць іх у любові і ласцы. А лепшага сына, чым Міколка, яму не знайсці.

Калі прыехалі ў аграгарадок і Іван спыніў машыну насупраць дома, дзе жыў маленькі, ім не хацелася расставацца.

— Зноў той прыехаў, — з сумам сказаў Міколка. — Зноў будзе да мяне чапляцца, павучаць, а то яшчэ і за вуха закруціць. Ненавіджу яго! — гэта пра гаспадара джыпа, што стаяў непадалёку.

— А што мама?

— А нічога! Яна ніколі не заступіцца, кажа, што дзядзька дрэннаму не навучыць, што ён, можа, будзе маім таткам… А я не хачу! Я хачу, каб ты, дзядзька Іван, быў маім таткам, бо ты такі добры і я цябе люблю!

Хлопчык пералез да Івана на калені, моцна абняў за шыю, і ў яго вочках паказаліся слёзы:

— Не давай мяне ім! Давай з табой уцячэм!

— Нельга, родненькі, мяне тады пасадзяць у турму, а цябе ўсё роўна аддадуць маме і таму дзядзьку. Тут я бяссільны…

У жніўні па Войштавічах пайшла чутка, што Вера Нячайка выходзіць замуж за гарадскога прадпрымальніка.

— Паедзе ад нас Іван Сяргеевіч, — бедавалі вяскоўцы. — Не захоча тут быць, калі не склалася ў яго з гэтай кабетай.

— Ага, ходзіць вельмі сумны, рэдка ўсміхаецца, мала размаўляе з людзьмі.

Аднойчы пад вечар на кватэру, дзе жыў фельчар, прыбег заплаканы Міколка:

— Гэты злы дзядзька хацеў адабраць белага мядзведзіка, кажа, што не хлапечая цацка. Хлопцу трэба машыны, танкі і ўсякія там пісталеты. А я ўцёк і схаваў мядзведзіка так, што ніхто не знойдзе!

Іван моўчкі гладзіў маленькага па галоўцы і сам ледзь не плакаў.

— Я неўзабаве паеду адсюль, а як уладкуюся на новую работу, напішу табе пісьмо на імя сваёй кватэрнай гаспадыні цёткі Ганны. Яна прачытае і напіша адказ. А калі пойдзеш у школу, то сам будзеш мне пісаць. Добра?

На другі дзень, як з Войштавічаў паехаў Іван, на мясцовай чыгуначнай станцыі ля цягніка Гродна — Мінск стаяў маленькі хлопчык з белым мядзведзікам. Раптам ён убачыў, што ў вагон заходзіць бабулька з вялікімі сумкамі. Хуценька падбег, узяўся за сумку і разам са старэнькай падняўся па ступеньках. Ён уцёк з дому і ехаў да Івана, хоць і не ведаў, куды трэба ехаць…

Наш канал в Telegram