
Дарэчы, у большасці намінацый «Нацыянальная літаратурная прэмія», якую ўручаць у нашым горадзе ў Дзень беларускага пісьменства і друку 1 верасня, складзе 2250 рублёў. На яе прэтэндуюць дзясяткі пісьменнікаў з усёй Беларусі.
Фотаздымкі першай паловы мінулага стагоддзя з альбома сланімчанкі Веры Падковіч, надрукаваныя ў гэтым нумары, безумоўна, прыцягнуць увагу ўсіх зацікаўленых гісторыяй Слоніма.
«Чалавек з сонечнай усмешкай» — вялікі том успамінаў пра Алега Лойку пабачыў нядаўна свет у Мінску. Пра гэтую кнігу і яе галоўнага героя піша Сяргей Чыгрын.
Святлана Брайчук працягвае весці слонімцаў «Шляхамі Ордаў».
Пра працу над помнікам Льву Сапегу, пра ўзнагароду Васіля Герасімчыка, пра новую кнігу Сяргея Чыгрына, пра Тэатральную плошчу, якой не будзе ў бліжэйшы час у Слоніме, і яшчэ пра тое-сёе распавядаецца ў новым нумары бюлетэня. А пачынаецца красавіцкі нумар «Слонімскага краю» з публікацыі фотаздымка каманды слонімскіх гандбалістак 1930 года, які Сяргей Ёрш знайшоў у варшаўскім ілюстраваным часопісе «Стадыён».
Зрэшты, усе анансаваныя матэрыялы і не толькі, вы знойдзеце тут.
Прыемнага прачытання.