Наверх
Слоним
небольшой снег
1 °C
Зельва
небольшой снег
1 °C
Волковыск
снег
1 °C
Мосты
снег
1 °C
Дятлово
снег
1 °C
Барановичи
небольшой снег
1 °C
EUR 2.9482
USD 2.6293
RUB(100) 3.3334
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Адпачынак па састарэлых інструкцыях

2 мая 2019 17:25
Поделиться:
Набліжаецца лета. У людзей бываюць не толькі доўгія адпачынкі, але і кароткія — адна- ці двухдзённыя. І людзі мкнуць на прыроду — паплёскацца ў вадзе і паваляцца на прыбярэжным пяску.

У мастаўлян правесці так вольны час маюцца дзве мясціны: левы бераг Нёмана за падвясным мостам і правы —
ва ўрочышчы Міхайлоўка.

Паколькі ўваход на падвясны мост завараны жалезнай арматурай (гэта звязана з рамонтам насцілу моста, які яшчэ не пачаўся, але які павінен быць скончаны ў чэрвені), то гараджане на левы бераг трапіць не могуць.

Што да Міхайлоўкі, то сітуацыя гэткая. У 70-я гады паўнаводны Нёман кожную вясну намываў на бераг пляжнага пяску не менш як на кіламетр. Адпачывальнікаў было шмат. Там была пракладзена пешаходная асфальтаваная дарожка даўжынёй звыш кіламетра, меліся кабіны для распранання і іншае для адпачынку, у тым ліку і сцэна для выступу артыстаў.

Цяпер Нёман пяску не намывае, але мастаўляне любяць адпачываць на тым месцы. Некалькі гадоў таму там была збудавана валейбольная пляцоўка ды ў мінулым годзе завезена колькі самазвалаў пяску для аматараў паляжаць на ім. Цяпер ён парос травою, і яго варта аднаўляць.

Час прыспешвае, аднак не бачна, каб мясцовы ўлады клапаціліся пра адпачынак гараджан. Пра тое сведчыць выцвілы, прыбіты да дрэва шчыт з інструкцыямі, як адпачываць.

Людзям патрэбны не толькі інструкцыі, як адпачываць, але і належныя ўмовы для адпачынку.

Наш канал в Telegram