Наверх
Слоним
ясно
11 °C
Зельва
ясно
11 °C
Волковыск
ясно
11 °C
Мосты
ясно
11 °C
Дятлово
ясно
11 °C
Барановичи
ясно
10 °C
EUR 2.8971
USD 2.4629
RUB(100) 3.3368
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

І ў Германіі святкуюць Першамай

2 мая 2019 17:01
Поделиться:

Камуністы Зігена на сваёй дэманстрацыі

Гэтая традыцыя дайшла да нас з камуністычных савецкіх часоў, як і свята Кастрычніцкай рэвалюцыі. Здаецца, у Беларусі час застыў недзе ў мінулым стагоддзі.

Першасны ж аспект значэння свята 1 Мая — абарона правоў працоўнага люду — у нас калі і згадваецца на афіцыйным узроўні, то найчасцей у кантэксце вялікага забеспячэння і абароны гэтых правоў з боку дзяржавы. Хоць на самай справе хваліцца тут няма чым. Пагалоўная кантрактная сістэма прыёму на працу, кішэнныя праўладныя прафсаюзы, поўная залежнасць ад працадаўцы і нізкія заробкі — сённяшняя рэальнасць рынку працы ў Беларусі. Якія ўжо тут дэманстрацыі з крыкамі «ўра», калі ў нашага працаўніка, як кажуць, с…а гала і ён глядзіць то на Усход, то на Захад у пошуках лепшых заробкаў.

Святкаванне 1 Мая ў Зігене каля тамтэйшага гарсавета

Тым часам на Захадзе традыцыя святкавання 1 Мая звязана з абаронай правоў працаўнікоў і дайшла да нашага часу.

Даўні аўтар «Газеты Слонімскай» гісторык Ігар Падгарадзецкі працяглы ўжо час жыве і працуе ў нямецкім горадзе Зігене. Перад сёлетнім 1 Мая Ігар даслаў у рэдакцыю некалькі фотаздымкаў з першамайскіх святаў жыхароў гэтага горада, якія мы сёння друкуем.

На гэтых двух здымках бачна, што работнікі ў Германіі пачуваюцца гаспадарамі ў сваім горадзе і што іх правы шануюцца. Нам, працаўнікам сучаснай Беларусі, ёсць тут да чаго імкнуцца і на што спадзявацца.
Са святам! З 1 Мая нас!

Фота з архіва  Ігара ПАДГАРАДЗЕЦКАГА

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание