Наверх
Слоним
небольшой дождь
16 °C
Зельва
небольшой дождь
16 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
15 °C
Мосты
облачно с прояснениями
15 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
15 °C
Барановичи
небольшой дождь
16 °C
EUR 2.6172
USD 2.3986
RUB(100) 3.3424
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Дзетдомаўка

5 мая 2019 11:08
Поделиться:

Малюнак Яўгена Іванова

Ядзя Каморка абірала на вячэру бульбу, час ад часу кідаючы злосны погляд на сына Андрэя, які каля дзвярэй рамантаваў вудачку.

— Гэта ж людзі кажуць, што ты ў райцэнтры знёсся з нейкай чужынкай, дзетдомаўкай, у якой ні кала ні двара. А Валя Самусенка свая, мясцовая. І бацькі заможныя, і ведаем мы іх з маладосці. Валіна маці Ванда казала, што як пажэніцеся, то адразу купяць для вас кватэру ў райцэнтры.
Андрэй маўчаў.

— І машыну, казала, купяць, абы толькі вяселле згулялі, каб усё было па-людску, па законе.
Андрэй маўчаў.

— Ды што, табе мову адняло, неслух няшчасны?! Бацька вось як прыйдзе з калгаснай работы, то хутка табе язык развяжа! Нічога, што ты яго перарос, яшчэ так папругі сперажэ праз плечы, каб дзясятаму заказаў.

У сенях бразнула клямка.

— Во, ужо ідзе.

Але дзверы адчыніла Валя. Невысокая, таўсматая, з дробнымі кудзеркамі завіўкі. Побач з відным прыгожым Андрэем яна глядзелася нібы куст ядлоўцу каля дуба.

Валя смела пераступіла парог, бо чаго тут саромецца, калі бацькі ўжо аб усім дамовіліся, толькі гэты ўпарты Андрэй ніяк не згаджаецца на шлюб. Ды нічога, згодзіцца, бо што тая райцэнтраўская дзетдомаўка-галадранка ў параўнанні з ёй.

— Валечка, праходзь, садзіся, — Ядзя ўсхапілася з табурэткі, спаласнула рукі пад мыцельнікам і сцерла фартухом тую самую табурэтку, хоць патрэбы ў гэтым не было.

— Не, я ненадоўга заскочыла, з работы іду, з пошты. Глянуць, як вы тут?

— Добра, мая ты кветачка. Вячэру сабралася гатаваць. Вы з Андрэем цяпер схадзіце пагуляць, а праз якой паўгадзіны вернецеся і ўсё будзе гатова.

— Нікуды я не пайду, — буркнуў Андрэй. — На рабоце так нагуляўся, што каб хутчэй павячэраць ды спаць.

— Авохці! Стаміўся ён. Ды я ў твае гады ніякай стомы не адчувала. Паўдзялкі, бывала, сярпом сажну, а вечарам прыбяруся ды на танцы ў суседнюю вёску бягу.

Там ледзь не кожны дзень ладзілі танцы.

— Ды не ў стоме справа, цётка Ядзя! Каб тут была тая гарадская Тоня, то пайшоў бы як падмецены, а на мяне ён вока не мае!

Валя захліпала носам, усхапілася з табурэткі і кінулася да выхаду.

— Больш і нагі маёй тут не будзе! — крычала ўжо з сяней.

На надворку яна размінулася з Віктарам Каморка, які вяртаўся з работы. На яго пытанне, чаму плача, Валя не адказала і памчалася яшчэ шпарчэй.

— Дзеўка сама прыходзіць у хату, ды яшчэ якая дзеўка! Лепшая на ўсе Рымкі, а гэты няцямля нават вухам не вядзе. Дзетдомаўка ў яго ў галаве.

— Бачыў я тую дзетдомаўку, як ездзіў у паліклініку, дзе яна працуе медсястрой. Адзін чалавек паказваў. Каб не скура, то косці разваліліся б. На кірпаносым твары, скрозь усыпаным рабаціннем, толькі вочы вялікія блішчаць. І ў што там было ўлюбіцца, га?

— Хіба пра гэта можна расказаць, можна нешта растлумачыць? Люблю яе без памяці, і ўсё тут!

— Вось-вось, без памяці і без розуму, — уваткнула сваё Ядзя. — Калі ажэнішся з ёй, ніякіх грошай табе не дамо, нічым не паможам! Жывіце як хочаце.

— А Тоні ад работы службовае жыллё дадуць, аднапакаёвую кватэру. Галоўнае, што будзем разам…

Ніхто ў Рымках такога не памятаў: сын жэніцца, а бацькі ў гэты час атаву з абмежкаў зносяць, вельмі важнай справай заняты.

— І не брыдка вам? — абапёршыся аб плот, спытаў сусед Антось Лушчэвіч. — Гэта ж у хлопца будзе такая крыўда, такі боль у душы, што не выказаць!

— Ты сваіх дзевак хаця замуж аддай, а то сядзяць як апенькі на карчы адна пры адной. Усе тры.

— Ды ідзіце вы к чорту, безгаловыя! — махнуў рукой сусед.

Назаўтра пасля вяселля, якое ладзілі Андрэй з Тоняй за свае грошы, малады забраў з дому адзенне і пераехаў у райцэнтр Кляноўкі.
Каціліся гады. Ні бацькі да сына не прыязджалі, ні ён да іх. Старыя трымалі ў душы крыўду, што не паслухаў іх, зрабіў па-свойму. І Андрэй з жонкай не хацелі кланяцца. Але аднойчы зімой Ядзя зламала нагу, і муж павёз яе ў раённую паліклініку. Разам з хірургам на прыёме сядзела іхняя нявестка.

— Чаму ж у госці не прыязджаеце, дачушка? — лісліва спытала свякроўка. Яна зразумела, што ўжо не работніца, што нага, калі і паправіцца, то сілы мець не будзе. У адну хвіліну яе злосныя думкі перамяніліся на лагодныя. А куды дзенешся? Андрэй у іх адзін, а старасць увабралася ў сілу, ды яшчэ нага паламана. У мужа сардэчная астма. Тут ужо трэба неяк мірыцца ды ліслівіць.

Тоня прамаўчала.

Пакуль старой накладвалі гіпс, пакуль Віктар ездзіў у аптэку па кастылі, Ядзя ўсё старалася загаварыць з нявесткай, усё запрашала ў госці, а потым заплакала так горка і шчыра, што і ў Тоні на вочы наплылі слёзы.

— Вы ж нават унука свайго не бачылі, а Міколку ўжо пяць гадкоў. Усё пытае: «Чаму ва ўсіх дзяцей у садзіку ёсць бабулі і дзядулі, а ў мяне няма?» Што адказаць?

Што і ў цябе, сынок, ёсць, толькі ведаць нас яны не хочуць… Ад сына свайго адракліся…

— Тонечка, дзіцятка, даруй! Я і ў Андрэя папрашу прабачэння. Даруйце, мы з мужам вельмі вінаваты перад вамі…

— Мы даўно даравалі і прыехаць хацелі не раз, толькі не ведалі, ці спадабаецца гэта вам…

— Прыязджайце!..

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание