Наверх
Слоним
переменная облачность
14 °C
Зельва
переменная облачность
14 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
10 °C
Мосты
пасмурно
10 °C
Дятлово
пасмурно
10 °C
Барановичи
небольшой дождь
13 °C
EUR 2.8371
USD 2.5754
RUB(100) 3.3121
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Памянулі продкаў землякі

6 мая 2019 10:19
Поделиться:

Людзі выходзяць са Свята-Міхайлаўскай перавалоцкай царквы пасля службы

У Памінальную нядзелю, 5 траўня, жыхары і ўраджэнцы вёсак Вострава, Старая і Новая Перавалока, Засімавічы і Смаўжы прыехалі на мясцовыя могілкі, каб традыцыйна памянуць продкаў.

У перавалоцкай Свята-Міхайлаўскай царкве айцец Леанід напрыканцы памінальнай службы спытаў у прысутных:

— Скуль сёлета будзем пачынаць асвячаць магілкі?

— З боку Вострава, — адказалі востраўцы.

— Не. У гэтым годзе пачнем ад Перавалокі, з Вострава пачыналі летась, — пачулася ад перавалоцкіх людзей.

— Значыць, будзем сёлета асвячаць магілкі ад Перавалокі, — рэзюмаваў святар.

Айцец Леанід асвячае магілы

Дзве гадзіны доўжыўся абрад асвячэння, гучалі малітвы, гарэлі свечкі і знічы на магілах колішніх жыхароў пералічаных вышэй вёсак.

— Па могілках як па вёсцы прайшоў — усе тут сабраліся. А ў вёсцы ўчора цэлы дзень прасядзеў у хаце — убачыў толькі двух чалавек на вуліцы, — сказаў у размове з аўтарам гэтых радкоў Іван Круч, які прыехаў з сям`ёй на Памінальную нядзелю з Германіі.

Каля родных магіл

Пасля 16 гадзін ад могілак ад`язджалі апошнія машыны землякоў. Прыбраныя і ўквечаныя магілы продкаў засталіся чакаць наступную Пасху мёртвых.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание