Наверх
EUR 2.8971
USD 2.4629
RUB(100) 3.3368
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Наведвальнікаў няма — дэпутат узрадаваны

10 мая 2019 12:18
Поделиться:

На прыёме ў дэпутата

Нядаўна адбыўся прыём грамадзян дэпутатам Палаты прадстаўнікоў РБ па Шчучынскай выбарчай акрузе, да якой адносяцца выбаршчыкі Мастоўскага раёна, Валерыем Саўко.

Жадаючых вырашыць свае праблемы на ўзроўні дэпутата парламента ў той дзень не было. Ці то мясцовыя выбаршчыкі не ведалі, што адбудзецца такая сустрэча, ці па якой іншая прычыне, але імпрэза адбылася ў вузкім коле: старшыня Мастоўскага райсавета Валерый Табала, старшыня Пескаўскага сельсавета Валянцін Кавалевіч ды запрошаныя асобы.

Валерый Іосіфавіч падрабязна спыніўся на падрыхтоўцы да ІІ Еўрапейскіх гульняў, што адбудуцца ў наступным месяцы ў Беларусі, распавёў пра перспектывы кітайскай ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях» ды святкаванне 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На факт, што да дэпутата такога рангу з вяскоўцаў ніхто не прыйшоў, адрэагаваў так:

— Гэта сведчыць пра тое, што ўлада на месцах дастаткова актыўна працуе са зваротамі грамадзян і здымае ўсе ўзніклыя пытанні і праблемы. Адчуваецца разуменне і супольная праца на месцах дэпутацкага корпусу, кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўстаноў.

Як працуе дэпутат ПП РБ Валерый Саўко з запытамі выбаршчыкаў, упэўніўся на ўласным вопыце. Летам мінулага года падобны прыём адбыўся ў Мастоўскім сельскім савеце. Ад сустрэчы даведаўся з кароткага паведамлення ў мясцовай газеце. Запісаўся на прыём. Я быў адзіным у тым спісе. А справа была ў наступным. Пасля смерці Алеся Мікалаевіча Белакоза, заснавальніка Гудзевіцкага дзяржаўнага музея, група сяброў сабрала подпісы з пажаданнем надання гэтай установе яго імя. Мастоўскі райвыканкам выступіў катэгарычна супраць — немэтазгодна. Перапіска з іншымі вышэйстаячымі дзяржаўнымі ўстановамі не дала плёну. Усе яны спасылаліся на выснову Мастоўскага райвыканкама. Валерый Саўко выслухаў мяне, пераглядзеў перапіску, і тут высветлілася, што былы гарадзенскі чыноўнік не ведае, што ёсць такі музей. Пасля таго, як яму патлумачылі, што Алесь Белакоз — заслужаны дзеяч культуры Беларусі, ён пагадзіўся
разгледзець гэтае пытанне. Праз некалькі дзён атрымаў наступны адказ: «Паколькі вамі пройдзены ўсе ступенькі гэтай працэдуры, то неабходна наўпрост звяртацца ў адну ўстанову». Нам было гэта зразумела і без Валерыя Саўко, але ён са сваім дэпутацкім статусам меў поўнае права зрабіць гэта, ды не пажадаў.

Фота: газета «Зара над Нёманам»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание