
Фото pixabay
Кіраўнік справамі Слонімскага райвыканкама Алена Мачаліна ў гэтую суботу, 11 траўня, правядзе прамую тэлефонную лінію, інфармуе сайт райвыканкама.
Патэлефанаваць Алене Нікадзімаўне і распавесці ёй пра свае праблемы, выказаць пажаданні ці ўдзячнасць за працу ўладаў слонімцы змогуць з 9 да 12 гадзін на нумар 5-03-11.
У Гродзенскім аблвыканкаме ў суботу прымаць тэлефанаванні будзе старшыня Гродзенскага Савета дэпутатаў Ігар Жук. З Ігарам Георгіевічам можна будзе пагутарыць з 9 да 12 гадзін па нумары 8 0152 73-56-44.