Наверх
Слоним
пасмурно
12 °C
Зельва
пасмурно
12 °C
Волковыск
пасмурно
14 °C
Мосты
пасмурно
14 °C
Дятлово
пасмурно
14 °C
Барановичи
пасмурно
12 °C
EUR 2.2585
USD 2.0412
RUB(100) 3.198
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

«Эцюд» — нязменная любоў да сцэны і гледача

14 мая 2019 10:08
Поделиться:

Артысткі «Эцюду», што ў Мастах

Усё пачыналася ў далёкія 90-я гады. Тады паўстаў песенны калектыў «Прынямонка». Склад яго быў напачатку змешаны. Папулярнасць прыйшла з выкананнем сучаснай эстраднай музыкі. У 1999 годзе калектыву было прысвоена званне народнага. Падчас намінацыі калектыву прапанавалі змяніць назву. Так ўзнік сучасны «Эцюд». У музыцы той тэрмін азначае «п`еса для развіцця выканаўчай тэхнікі».

Склад калектыву з гадамі мяняўся. Быў момант, калі ў ім удзельнічала 11 выканаўцаў. Цяпер у ансамблі сем кабет. Усе яны выкладчыкі Мастоўскай школы мастацтваў.

Нязменным кіраўніком калектыву з`яўляецца Галіна Цярэнцьева. Салісткамі выступаюць Іна Аскірка, Жанна Бакун, Ціна Вазняк, Марына Бяспалава, Ларыса Балаханава і Вольга Мартынюк.

Мастаўчанкі з «Эцюду»

У рэпертуары калектыву ёсць як класіка, так і сучасныя песні, у тым ліку і беларускія. З выступамі «Эцюд» аб`ездзіў усю Гродзенскую вобласць. Было шмат прыемных сустрэч з гледачамі. Па словах Галіны Аляксандраўны, запамінальным для іх быў выступ на «Свіслацкім кірмашы», калі кожную іх песню падпявалі гледачы.

Калектыў нязменна прымае ўдзел у «Губернатарскіх канцэртах». У 2013 годзе ансамбль заваяваў першае месца на Міжнародным фестывалі песні імя Ганны Герман. Падчас яго дзяўчаты выканалі кампазіцыі «Сумерки» і «Една хвіля» па-польску. Аўтар апошняй песні быў у складзе журы. Пасля гэтага калектыў запрасілі выступіць на гала-канцэрце ў канцэртнай зале «Мінск».

На юбілейным канцэрце прагучалі як кампазіцыі мінулага часу, так і спецыяльна падрыхтаваныя да той імпрэзы.

На гэтай вечарыне было сказана шмат цёплых слоў у адрас калектыву.

Віншаванні былі і музычныя. Выкладчык музычнай школы Барыс Плішань сыграў на скрыпцы. Не прамінуў засведчыць сваю павагу да калектыву гродзенскі спявак Андрэй Грыгор`еў. Была яшчэ большая нечаканка. На сцэну падняўся сын Галіны Аляксандраўны Яўген. Ён таксама музыкант, лідар знакамітай групы Teleport.

Калектыў «ГС» таксама жадае «Эцюду» творчых поспехаў у будучыні.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание