Наверх
EUR 2.28
USD 2.0255
RUB(100) 3.215
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Пазнай сябе на фота

15 мая 2019 9:10
642
Поделиться:

Слонімскія хлопцы каля навагодняй ёлкі

Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-000, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Хто цікава распавядзе пра герояў фотаздымкаў — атрымае запрашальны квіток на дзве персоны на спектакль Слонімскага драмтэатра.
усы,берет,мужчина

У цэху

На фотаздымак у цэху, надрукаваны ў №19 «Аддушыны» 8 траўня, адгукнуліся нашы чытачы Галіна Рак, Сяргей Мікульскі, Аляксандр Зямскоўскі і Людміла Клімовіч. Усе яны пазналі токара Слонімскага маторарамонтнага завода Васіля Мацвеевіча Мароза ў цэнтры здымка. Паводле чытачоў, Васіль Мацвеевіч і цяпер яшчэ працуе на прадпрыемстве.

Яшчэ аднаго героя гэтага фотаздымка пазнала яго дачка Наталля.

— Крайні справа на здымку стаіць бокам мой бацька Аляксандр Іванавіч Шуміла. Ён тут самы старэйшы. Бацька працаваў на маторарамонтным заводзе токарам, быў настаўнікам моладзі. Дзякуй вам за гэтую публікацыю, вельмі прыемна было ўбачыць на здымку бацьку, — расказала Наталля Аляксандраўна.
Наша чытачка Юлія Марчук пазнала сваю бабулю Вольгу Мікітаўну Хадароўскую на фотаздымку майстрыхі за калаўротам, надрукаваным у №17 «Аддушыны» 24 красавіка.

Усе, хто пазнаў сябе ці знаёмых на фотаздымках у гэтай рубрыцы, атрымаюць запрашальныя квіткі на бліжэйшы спектакль для дарослых Слонімскага драмтэатра.

Фота з архіва чытача

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание