Наверх
EUR 2.3158
USD 2.0797
RUB(100) 3.2244
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Слонімскі райвыканкам яшчэ не пералічыў грошы сталічным скульптарам на выраб помніка Льву Сапегу

15 мая 2019 16:56
282
Поделиться:
Пра гэта раніцай 14 траўня ў тэлефоннай размове карэспандэнту «ГС» паведаміў кіраўнік праекта па ўсталяванні помніка ў Слоніме народны мастак Беларусі скульптар Іван Міско.

Скульптар Іван Міско

— На цяперашні момант дамову са скульптарамі Слонімскі райвыканкам не заключыў, грошы не паступілі. Учора я размаўляў апошні раз па тэлефоне са старшынёй Слонімскага райвыканкама пра фінансаванне праекта і пачатак работ. Старшыня абяцаў, што хутка грошы паступяць. Але цяпер час дарагі, ён сыходзіць. Каб паспець зрабіць і ўсталяваць помнік да 1 верасня, людзям патрэбна будзе працаваць у тры змены. А хто ім за гэта запла­ціць? — сказаў Іван Міско.
— Іван Якімавіч, ад Вас у СМІ прайшла інфармацыя, што быццам бы ўлады ў Слоніме цяпер шукаюць новае месца для ўсталявання помніка Сапегу. Наколькі верагодна, што замест плошчы Леніна будзе выбрана нейкае іншае месца?
— Эскіз помніка, месца яго ўстаноўкі на плошчы Леніна ўзгоднены і зацверджаны мастацкім саветам Міністэрства культуры і Саўмінам. Ні­хто ні ў Слоніме, ні ў Гродне тут нічога змяніць не можа, — адзначыў Іван Міско.

Старшыня райвыканкама Генадзь Хоміч

Карэспандэнт «ГС» таксама звязаўся па тэлефоне са старшынёй Слонімскага райвыканкама Генадзем Хомічам і папрасіў яго пракаментаваць сітуацыю з фінансаваннем, тэрмінамі і месцам усталявання помніка Льву Сапегу ў Слоніме.
— З фінансаваннем і Іванам Якімавічам мы самі разбяромся. Помнік Сапегу будзе адкрыты на Дзень беларускага пісьменства 1 верасня на плошчы Леніна, — сказаў старшыня райвыканкама.
Нагадаем, што тэндар на ўстаноўку помніка Льву Сапегу ў Слоніме выйгралі мінскія скульптары пад кіраўніцтвам ураджэнца Слонімшчыны Івана Міско.

Эскіз помніка Льву Сапегу

Фота з адкрытых крыніц у інтэрнэце

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание