Наверх
EUR 2.281
USD 2.0566
RUB(100) 3.1056
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Будаўніцтва магазіна на Энцы ў Слоніме злуе жыхароў мікрараёна

16 мая 2019 10:42
967
Поделиться:

МАЗ вязе груз на будоўлю на Энцы

Будаўнічая пляцоўка на Энцы

— Я не супраць будаўніцтва крамы. Хай сабе будуюць. Але толькі не так, як яны гэта робяць цяпер. 20-тонныя самазвалы ездзяць па дарозе, па якой спяшаюцца ў школу і ў садзік дзеці. Машыны і трактары пераязджаюць праз тратуары. На месцы будаўніцтва няма ніякай дакументацыі. Відавочна, што работы там праводзяць з парушэннямі. Мы, жыхары мікрараёна, спадзяёмся, што, магчыма, пасля публікацыі гэтых фотаздымкаў у інтэрнэце адпаведныя службы звернуць увагу на бяспеку нашага пражывання падчас такога будаўніцтва. Бо да бяды — зусім крыху, — расказала ў рэдакцыі «ГС» жыхарка Энкі Святлана.
Жанчына пакінула фотаздымкі, на якіх бачна, як самазвал і трактар возяць на будоўлю будматэрыялы.

Трактар вывозіць груз з будоўлі на Энцы

Трактар вывозіць груз з будоўлі на Энцы ў Слоніме

Падрабязна пра будаўніцтва новай крамы ў слонімскім мікрараёне Энка чытайце на наступным тыдні ў папяровым нумары газеты.

Фота і відэа чытача

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание