Наверх
EUR 2.281
USD 2.0566
RUB(100) 3.1056
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Купанне мастаўлянам дазволена. Толькі дзе?

16 мая 2019 11:43
140
Поделиться:

З падвяснога моста ў Мастах знялі аб`яву пра рамонт

Надыходзіць лета. Настае купальны сезон. На Мастоўшчыне, акрамя Нёмана, ёсць мноства дробных рэчак і іншых вадаёмаў, дзе можна пакупацца, адпачыць.

Згодна са словамі начальніка Мастоўскай выратавальнай станцыі Рамана Кавальчука, «купанне дазволена толькі ў спецыяльна абсталяваных для гэтых мэтаў месцах, дзе існуюць выратавальныя пасты». Найперш гэта ўрочышча Міхайлоўка — там выратавальная станцыя. Другое месца адпачынку — за падвясным мостам, але жыхары Мастоў трапіць туды не могуць. Уваход і выхад на мосце завараны жалезнай арматурай. Нават надпіс, што тут маецца адбыцца рамонт, зняты.

Яшчэ адна дазволеная аддушына для купання мастаўлян знаходзіцца ў вёсцы Глядавічы, на мяжы Мастоўскага і Гродзенскага раёнаў. Там цудоўная зона адпачынку. Толькі яна адносіцца да ААТ «Чарлёна».

Нягледзячы на тыя абмежаванні, мастаўляне купаюцца і адпачываюць там, дзе ім зручней.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание