Наверх
EUR 2.3158
USD 2.0797
RUB(100) 3.2244
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Слонімскія кадэты перадалі ў рэдакцыю сабраныя класам пластыкавыя коркі

16 мая 2019 16:25
166
Поделиться:

Кадэты Максім Міхалік, Дзяніс Казлоў і Максім Таўрэль

Кадэты з 8 «Г» класа 9-й школы Слоніма прынеслі 16 траўня ў рэдакцыю “Газеты Слонімскай” некалькі ёмістасцей з пластыкавымі коркамі.

Як сказалі школьнікі, яны збіралі коркі ўсім класам на працягу месяца. Атрымалася 10 пяці- і шасцілітровых бутэлек і яшчэ пакет. Васьмікласнікі збіралі коркі і раней, толькі адносілі іх на іншы пункт прыёму. Такім чынам школьнікі прымаюць удзел у дабрачыннай акцыі “Новае жыццё ў абмен на коркі”.

коркі

Сабраныя коркі

Пластыкавыя коркі прыносяць у рэдакцыю «Газеты Слонімскай» нераўнадушныя да чужой бяды людзі больш за паўгода. Рэдакцыя з’яўляецца адным з пунктаў збору коркаў, сродкі ад продажу якіх пойдуць на дапамогу хворым людзям.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание