Наверх
EUR 2.281
USD 2.0566
RUB(100) 3.1056
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Выстава «АРТ-СЛОНІМ»

16 мая 2019 17:00
218
Поделиться:

На адкрыцці выставы

На паэтычнай хвалі. Пасля адкрыцця выставы слонімскіх мастакоў у цэнтры культуры ў Слоніме
Перад хараством

Перад хараством

Красавік. Трыццатае. І сёння

Выяўленчага мастацтва вернісаж:

Запрашае ўсіх зрабіць «Арт-Слонім»

Па вясновым асарці ваяж.

Тут палёт натхнення у карціны

Кожны творца пэндзлікам паклаў,

І глядач не пройдзе хутка міма,

Каб свой позірк дзесь не затрымаў.

Да сябе прыцягваюць памерам

Бушчыка палотны, іх сюжэт

І пісьма дзівосная манера:

«Троіца», «Малітва» і «Партрэт».

«Суразмоўцы» — Куляша — «Ружаны»,

«Чэрвеньскія цені», «Альбярцін».

«Краявід»… Душа зачаравана,

Бы ў тумане раннім «Ціха плынь».

Нітачка за ніткай — габелены,

Кветкі. Узараная ралля,

Дзе барозны паляглі, бы цені.

Ажывае поле — глянь здаля!

Карціны

Карціны

На сцяне карціна за карцінай…

Мастакі, ўсе дзевяць, побач тут,

А ў карцінах любасць да краіны,

Жывапісны сведка — родны кут.

Прыгажосць мне дорыць асалоду…

Таленты высокія між нас!

Мастакі! Выбітная кагорта,

Што сабой люструе свет і час.

2019

Лес

Лес

Фота Крысціны САЛАДУХА

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание