Наверх
EUR 2.281
USD 2.0566
RUB(100) 3.1056
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Вынікі рамонту відавочныя

17 мая 2019 17:28
228
Поделиться:

Пасля дажду ў Мастах

"ГС" ужо пісала аб крытычнай сітуацыі, якая ўзнікае падчас дажджу каля ходніка ад праспекту Міру да вуліцы Будаўнікоў у Мастах, дзе знаходзіцца міні-рынак.
Лужа ў Мастах

Лужа ў Мастах

ЖКГ адгукнулася на крытычныя заўвагі тым, што паклала асфальт на праблемныя месцы дарожкі.

Дажджы, што прайшлі неўзабаве, паказалі вынікі іх рамонту. Вада перастала сцякаць праз ходнік на газон. Лужына стала яшчэ большай. Каб перайсці яе, людзі ладзяць кладкі.

А ўся справа ў безгаспадарнасці. Так званую ліўнёўку тут пашкодзілі электрыкі, якія рамантавалі свой кабель, аднак не аднавілі яе. Камунальшчыкі на тым не настойвалі. Таму склалася такая сітуацыя: вінаватых няма, аднаўляць не жадаем.

Мастаўляне, плавайце на здароўе! Купацца тут улада вам дазваляе.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание