Наверх
EUR 2.3158
USD 2.0797
RUB(100) 3.2244
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Незалежная залежнасць. Парадоксы гісторыі

18 мая 2019 10:40
102
Поделиться:

Ілюстрацыя да тэмы

Усё сваё існаванне чалавецтва імкнецца да незалежнасці.

Першабытны чалавек стараўся быць незалежным ад прыроды. Навучыўшыся здабываць агонь, ён стаў незалежным ад надвор`я. Прыручыўшы каня і авалодаўшы лукам, ён зрабіўся незалежным ад голаду.

Рабы імкнуліся быць незалежнымі. Дабіліся адмены рабства. І што? Чалавек стаў незалежным? Не! Ён па-ранейшаму залежны.

Мы залежым ад прыродных анамалій, ад начальства, ад бацькоў і нават ад сваіх уласных дурасцяў.
Краіны і народы. Незалежныя? Так. Але ад каго? Ад каго незалежныя тыя ж Амерыка ці Расія? Адна ад адной? Магчыма, так, а магчыма, і не!

І самае цікавае, што незалежнасць можна прывезці на танках. Як гэта было не раз. Ірак, Афганістан, Югаславію разбамбілі на незалежныя дзяржавы.

Добра. Вось мне падабаецца Україна. Багдан Хмяльніцкі ўступіў у хаўрус з Расіяй, каб быць незалежным ад Польшчы. Дый беларуская шляхта ваявала на баку Напалеона за сваю незалежнасць.

І яшчэ адзін гістарычны парадокс. Краіны НАТА залежныя ад саміх сябе, але незалежныя ад Расіі. Але тады чаму яны закупляюць у Расіі газ? Відаць, каб быць незалежнымі ад Амерыкі?

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание