Наверх
EUR 2.3167
USD 2.0351
RUB(100) 3.2525
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Слонімскія актывісты прапануюць старшыні райвыканкама абмеркаваць мясцовыя праблемы

20 мая 2019 12:50
768
Поделиться:

Валянціна Бераснева

Старшыня Слонімскага грамадскага аб`яднання ўстойлівага развіцця «МІНОЛС» Валянціна Бераснева 20 траўня накіравала старшыні Слонімскага райвыканкама Генадзю Хомічу афіцыйную прапанову абмеркаваць разам праблемы Слонімшчыны ў фармаце круглага стала.

«Будучыня Слонімскага раёна наўпрост залежыць ад працы мясцовых органаў улады і актыўнага ўдзелу насельніцтва ў працэсе прыняцця грамадска значных рашэнняў. СГАУР «МІНОЛС» звяртаецца да Вас з прапановай правесці ў бліжэйшы час круглы стол з удзелам прадстаўнікоў мясцовай улады, бізнесу і двух-трох прадстаўнікоў ад кожнага грамадскага аб`яднання і грамадскіх ініцыятыў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Слонімскага раёна. Правядзенне круглага стала будзе садзейнічаць прыцягненню мясцовай супольнасці да распрацоўкі і рэалізацыі ініцыятыў па паляпшэнні жыцця ў рэгіёне, павышэнню якасці кіравання, пашырэнню дыялогу паміж уладай, бізнесам, некамерцыйнымі арганізацыямі і грамадзянамі для сумеснага вырашэння лакальных праблем. Прапануем за круглым сталом абмеркаваць мясцовыя грамадска значныя праблемы і шляхі іх сумеснага вырашэння», — гаворыцца ў лісце да старшыні райвыканкама, які падпісала кіраўнік «МІНОЛС» Валянціна Бераснева.

Фота з архіва СГАУР «МІНОЛС»

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание