Наверх
EUR 2.2714
USD 2.047
RUB(100) 3.1033
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Вайскоўцы 11-й мехбрыгады ў Слоніме атрымаюць медалі

22 мая 2019 11:53
325
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

Шэраг вайскоўцаў 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, якая дыслакуецца ў Слоніме, атрымаюць медалі за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў.

Адпаведны ўказ аб узнагароджанні прэзідэнт падпісаў 20 траўня.

Медаль «За бездакорную службу» ІІ ступені атрымае намеснік камандзіра па тыле — начальнік тылу палкоўнік Юрый Клокаў.

Медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступені будзе ўзнагароджаны начальнік інжынернай службы 841-й гвардзейскай групы артылерыі маёр Аляксандр Папоў, камандзір медыцынскай роты — урач маёр медыцынскай службы Артур Сульжыцкі і старшы афіцэр аддзялення баявой падрыхтоўкі маёр Валянцін Ясько.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание