Наверх
EUR 2.3167
USD 2.0351
RUB(100) 3.2525
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Пошту ў Слоніме прадаюць за сімвалічную цану

22 мая 2019 16:15
571
Поделиться:

Ілюстрацыя pixabay

На аўкцыён, які адбудзецца 20 чэрвеня, выстаўлены два лоты — клуб у вёсцы Пятралевічы-II і пошта на Лабазоўцы ў Слоніме.

Пачатковая цана комплексу былога Пятралевіцкага сельскага клуба, які знаходзіцца на вуліцы Заводскай, 107Б, дасягае амаль 27 тысяч рублёў.

клуб

Клуб у Пятралевічах-II

Згодна з аўкцыённымі дакументамі, клуб быў пабудаваны ў 1939 годзе і мае плошчу 117,0 кв. м. Тэрмін арэнды зямельнага ўчастка 0,0753 га (пад забудовай) складае 20 гадоў.

Паводле ўмоў аўкцыёну, рэканструяваць клуб можна пад жылы будынак, пад будынак экалагічна чыстых вытворчасцей і аб`ектаў сацкультбыту, гандлёвыя аб`екты ці аб`екты грамадскага харчавання.

почта

Пошта на вуліцы Віленскай, 1

Былое аддзяленне паштовай сувязі ў Слоніме на вуліцы Віленскай, 1 ацанілі амаль у 6 тысяч рублёў. Будынак плошчай 77,4 кв. м быў узведзены ў 1965 годзе. Тэрмін арэнды зямельнага ўчастка плошчай 0,0358 га (пад забудовай) — 20 гадоў.

Будынак пасля куплі можна рэканструяваць пад жылы будынак ці будынак грамадскага прызначэння.

Апошні дзень падачы заяў на ўдзел у аўкцыёне — 14 чэрвеня. Таргі адбудуцца ў Гродне. Іх арганізуе камітэт «Гроднааблмаёмасць».

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание