Наверх
Слоним
пасмурно
5 °C
Зельва
пасмурно
5 °C
Волковыск
ясно
4 °C
Мосты
ясно
4 °C
Дятлово
ясно
4 °C
Барановичи
слегка облачно
2 °C
EUR 2.2585
USD 2.0412
RUB(100) 3.198
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Слонімец прыдумаў персанажа стыкерпарка для Viber

22 мая 2019 10:09
Поделиться:

Анатоль Чылік. Фота Instagram

Пераможцам конкурсу "Viber па-беларуску" вызначана каманда мастака са Слоніма Анатоля Чыліка і ілюстратаркі з Барнаула Аліны Нікалаевай.
стікер

Лесавічок

Канцэпцыя Анатоля і Аліны пад назвай «Лесавiчок» стала лідарам народнага галасавання: 44% удзельнікаў суполкі выбралі яе.

Анатоль і Аліна распрацавалі і намалявалі персанажа для набору беларускіх стыкераў — Лесавічка, гуллівага дрэвападобнага ляснога звера.

Лесавічок

Лесавічок

Анатоль расказаў «ГС» пра гісторыю стварэння Лесавічка.

— Незадоўга да конкурсу я пабываў у Бярэзінскім запаведніку, дзе, акрамя ўсяго іншага, убачыў статуі персанажаў беларускіх міфаў. Адным з такіх персанажаў аказаўся Лесавік — старое суровае дрэва, якое ператварае ў дрэвы ўсіх, хто не беражэ лес. Я вырашыў скарыстаць гэты вобраз для беларускіх стыкераў. Амаладзіў Лесавіка, і атрымаўся такі вось Лесавічок, — распавёў Анатоль.

Конкурс праходзіў у рамках конкурсу ад Viber. У фінальным этапе з 80 удзельнікаў засталося 6.
Пераможцы атрымаюць статус «Афіцыйны дызайнер Viber у Беларусі» і галоўны прыз у памеры 6000 беларускіх рублёў.

Лесавічок

Лесавічок

Нагадаем, што Viber сёлета аб’явіў аб намеры запусціць паўфункцыянальную беларускую версію вядомага месенджара. У гонар гэтага абнаўлення быў запушчаны конкурс па стварэнні стыкерпарка сярод беларускіх ілюстратараў.

Пра Чыліка чытайце ў матэрыяле:

Слонимчанин издал сборник своих комиксов

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание