Наверх
EUR 2.2714
USD 2.047
RUB(100) 3.1033
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Слонімскія артысты рыхтуюць новыя спектаклі

22 мая 2019 12:55
94
Поделиться:

Слонімскі драмтэатр

У Слонімскім драмтэатры ідзе падрыхтоўка двух спектакляў для дарослых, якія пакажуць сёлета.

Галоўны рэжысёр тэатра Васіль Сявец працуе над спектаклем «Няпрошаны госць» паводле п`есы беларускага драматурга Святланы Бартохавай.

Большасць п’ес Бартохавай закранаюць тэму ўзаемаадносінаў мужчыны і жанчыны. Камедыя «Няпрошаны госць» распавядзе пра тое, як муж з жонкай шукаюць каханне, памыляюцца і знаходзяць яго нечакана там, дзе яно, на іх думку, даўно згублена. Усё пачынаецца, як у анекдоце: мужчына хаваецца ад мужа, які нечакана прыехаў, на балконе… Напрыканцы, калі ўсе маскі будуць зняты, пікантная сітуацыя абернецца неардынарнай развязкай. Як бы там ні было, але ўсіх чакае «хэпі энд».

Малады рэжысёр тэатра Сяргей Яскевіч, які дэбютаваў сёлета з новым спектаклем «Бураціна ў Ізумрудным горадзе», ставіць спекталь па п`есе Ф. Г. Лоркі «Дом Бярнарды Альбы», якая была напісана яшчэ ў 1936 годзе, але якая застаецца актуальнай і цяпер. Кожная жанчына, незалежна ад узросту, павінна быць каханай і адкрытай гэтаму пачуццю і свету… Аднак гераіня Лоркі Бярнарда Альба ўпэўнена, што каханне — гэта боль і пакуты…

Спектаклі, як запланавана, будуць здадзеныя да 1 жніўня.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание