
Разраўнялі жвір па асфальце
Фірма спецыялізуецца на продажы бытавой хіміі, касметычных тавараў і іншай прадукцыі, звязанай з нашым бытам. Месціцца яна ў другім крыле магазіна мастоўскай кааперацыі «Верас».
Згодна са словамі кіраўніка кааперацыі Сяргея Пяцэвіча, рамонт памяшкання праходзіў за сродкі іх арганізацыі. Цягнуўся ён амаль год. Перад заканчэннем рамонту будаўнікі астатак жвіру не сталі вывозіць, а раскідалі тут жа на вуліцы, проста на асфальце. Крама працуе, але яна нагадвае вясковую лаўку. Тут, акрамя хіміі ды парфумы, можна набыць усё: цукар, макароны, чыпсы, напоі і піва розных гатункаў.
У пакупнікоў узнікае адно пытанне: навошта было аддаваць памяшканне канкурэнтам?
У новай крамы таксама праблемы. Ёй патрабуюцца прадаўцы. Аб тым сведчыць аб’ява на ўваходных дзвярах.
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь