Наверх
Слоним
легкий дождь
10 °C
Зельва
легкий дождь
10 °C
Волковыск
пасмурно
10 °C
Мосты
пасмурно
10 °C
Дятлово
пасмурно
10 °C
Барановичи
легкий дождь
9 °C
EUR 2.2585
USD 2.0412
RUB(100) 3.198
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Летам школьнікі Мастоўшчыны могуць адпачыць у школьных лагерах і ў «Нёмане»

7 июня 2019 11:18
Поделиться:

Дзіцячы аздараўленчы лагер «Нёман»

У сельскай мясцовасці ў Мастоўскім раёне на базе школ працуе шэсць кругласутачных лагераў адпачынку. Пра гэта паведамляецца на сайце галоўнага абласнога ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. Аднак звесткі пра тэрміны працы лагераў там адсутнічаюць.

У Мікелеўшчынскай і Курылавіцкай СШ адпачынак для школьнікаў мае дзённую форму. Звычайна туды прыходзіць дзясятак вучняў, якім адказны за адпачынак настаўнік наказвае займацца добраўпарадкаваннем школьнай тэрыторыі, ці дае іншы занятак. Праз некалькі га­дзін усе разыходзяцца. Гэта ўсё цягнецца не болей месяца.

Пра адпачынак гарадскіх школьнікаў нічога не паведамляецца.
З стацыянарных месцаў адпачынку дзяцей у Мастоўскім раёне на сённяшні дзень застаўся толькі дом дзіцячага адпачынку «Нёман», які знахо­дзіцца ля вёскі Каўшова. Не толькі ўпраўленне адукацыі райвыканкама, але і само раённае кіраўніцтва дае яму пільную ўвагу.

На працягу мінулага месяца штодня са школ Мастоў на гэты аб`ект, што за 30 кіламетраў ад горада, пасылалі брыгаду рабочых з ліку настаўнікаў і тэхнічнага персаналу. Людзі абед і ваду павінны былі браць з сабою, бо водазабяспячэнне лагера было адключана. Настаўнікі звычайна наводзілі парадак у памяшканнях, а рабочыя працавалі паўсюль. Калі трактар не змог узараць пажараахоўную паласу ля лагера, то яны капалі ўручную. За дзень да адкрыцця лагера рабочыя ўручную раскідалі каля 20 тон жвіру, бо абяцаная для гэтай працы тэхніка ААТ «Мастоўдрэў» не даехала.

Нягледзячы на тое, што ў «Нёмане» будзе адпачываць пяць змен, трапіць туды праблематычна. Наўпрост дзіцё паслаць туды практычна немагчыма. Калі бацькі працуюць, то хтосьці з іх павінен звярнуцца ў арганізацыю, каб тая дала запыт ва ўпраўленне адукацыі раёна на атрыманне пуцёўкі. Што да аплаты, то грошы за пуцёўку пералічвае арганізацыя. Аднак ёсць бацькоўскі ўзнос. Скажам, за 13-гадовае дзіцё ён складае 150 рублёў — па дзесяць рублёў за дзень адпачынку.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание