Наверх
EUR 2.3145
USD 2.0632
RUB(100) 3.2091
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

«Трэба зрабіць платны ўваход на стадыён». Ідэя адданых заўзятараў, як палепшыць становішча «Слонім-2017»

8 июня 2019 10:53
248
Поделиться:

Футбалісты дзякуюць заўзятарам за падтрымку пасля матчу

Як сцвярджаюць самыя адданыя і актыўныя заўзятары слонімскага футболу, выступ іх любімай каманды «Слонім-2017» моцна расчараваў.

Сектар слонімскіх заўзятараў

Каманда правяла восем гульняў, з іх пяць — паразы, тры разы каманда завяршала матч нічыёй. Падобныя вынікі былі ў 2010 сезоне, калі каманда апынулася ў другой лізе.

У сваёй сацыяльнай групе «У Кантакце» неабыякавыя заўзятары бурна абмяркоўваюць сітуацыю, якая стварылася ў камандзе. Хтосьці лічыць, што пара мяняць трэнера, а хтосьці піша, што справа ў гульцах.

— Але трэба ўлічваць той факт, што трэнер збіраў каманду ў самым пачатку сезону. І асабліва выбіраць ужо не было з каго. Фінансавае пытанне нашу каманду пераследуе апошнія некалькі гадоў. Нават са старой назвы ФК «Слонім» прыйшлося стаць ФК «Слонім-2017», — кажуць заўзятары слонімскага футболу.

Калі вы заўважылі, у гэтым сезоне на гульнях перасталі праводзіць латарэю, якую праводзілі два апошнія сезоны. На апошніх гульнях нават праграмка знікла, а афішы ў горадзе з каляровых сталі чорна-белымі. Людзей на стадыёне зменшылася, на гульні пачалі прыходзіць толькі самыя адданыя.

У сувязі з абставінамі, заўзятары прапанавалі, як варыянт, зрабіць платны ўваход на стадыён.

— Можа быць, кіраўніцтва клуба задумаецца пра тое, каб зрабіць на стадыён платны ўваход, напрыклад, па рублю, каб хапіла хоць на аб`яву, бо гэта робіцца ў першую чаргу для нас, — лічаць самыя адданыя заўзятары.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание