Наверх
EUR 2.3145
USD 2.0632
RUB(100) 3.2091
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Чаму гарадскія аўтобусы ў Слоніме летам з уключанай печкай ездзяць?

12 июня 2019 16:38
1311
Поделиться:

Ілюстрацыйны здымак

Такое пытанне задала наша чытачка Галіна Рыгораўна, праехаўшы 12 чэрвеня на маршрутным "гармоніку" №12 ад бальніцы.

— Я выйшла з паліклінікі на прыпынак апоўдні, калі туды пад`ехала «дванаццатка». Разам з пасажырамі з аўтобуса спехам выскачылі ўпацелыя кандуктарка і вадзіцель. Як высветлілася крыху пазней, аўтобус (№ АА 73-66) рухаўся з уключаным ацяпленнем салона. Калі я запыталася ў вадзіцеля, чаму ён уключыў печку ў такую гарачыню, ён адказаў мне, каб я пра тое спытала ў іх галоўнага інжынера… Як так? На дварэ спёка 30 градусаў, а ў некаторых аўтобусах уключаюць у салоне печкі! Не ва ўсіх. Ведаю, што на сёмым маршруце, напрыклад, ацяпленне ў салоне летам не ўключаецца. То чаму №12 ездзіць з уключанай печкай? — пыталася пенсіянерка, патэлефанаваўшы ў рэдакцыю.

Пракаментаваць сітуацыю карэспандэнт «ГС» папрасіў галоўнага інжынера аўтобуснага парка №3 г.Слоніма Алега Петрушэнку.

— На вялікі жаль, ёсць такая даўняя ўжо праблема ў аўтобусаў МАЗ-105 «гармонік». Гэтыя аўтобусы не прыстасаваны для перавозкі вялікай колькасці пасажыраў у спёку па перасечанай мясцовасці. Ім патрэбна роўная дарога. Тады рухавік не пераграваецца. А на маршрутах №12, №5 пры пад`ёмах на горку да бальніцы ці па Ружанскай вуліцы летам у спёку тэмпература ахаладжальнай вадкасці ў гэтых «гармоніках» падымаецца вышэй за 100 градусаў. Пры гэтым канструктыўныя асаблівасці рухавіка ў аўтобусе такія, што пры тэмпературы +107 градусаў ён аўтаматычна выключаецца, і тады запусціць яго зноў вельмі складана. Таму вадзіцелі вымушаны пускаць ахаладжальную вадкасць па вялім крузе — уключаць сістэму ацяплення ў пасажырскім салоне. Іншага выйсця няма. Мы ўжо колькі гадоў чуем нараканні пасажыраў на гэты конт, але нічога з гэтым не можам зрабіць, — патлумачыў праблему галоўны інжынер Слонімскага аўтапарка №3.

Як бачым, дзякаваць за гарачыя паездкі ў гарадскіх аўтобусах летам па горках роднага горада слонімцы павінны хіба канструктарам аўтобуса МАЗ-105. Што ні кажы, «умеем» зрабіць рэч. Не тое што немцы, японцы ці якія амерыканцы з іх кандыцыянерамі ды клімат-кантролямі ў грамадскім транспарце.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание