
Слонімскія рабочыя

Слонімцы
Першай на фотаздымак слонімцаў, надрукаваны ў мінулым нумары «Аддушыны» 5 чэрвеня, адгукнулася наша сталая чытачка Таццяна Захаранка.
— На гэтым фотаздымку камсамольскіх актывістаў нашага кардонна-папяровага завода я пазнала ўсіх. Крайні злева сядзіць камсамольскі сакратар КПЗ Васіль Качарга, далей стаіць Ірына Воранава (у дзявоцтве — Шлык), за ёй сядзіць колішні дырэктар завода Георгій Іларыёнавіч Бібаў, за ім стаіць машыніст пятай папераробчай машыны Віктар Леўчанка, за ім сядзіць Алена Яўменава, а самая крайняя справа — Ірына Леанідаўна Ясюкевіч. Бібава і Леўчанкі ўжо няма на гэтым свеце, а астатнія героі гэтага здымка жывуць, — расказала Таццяна, якая адпрацавала на КПЗ «Альбярцін» 35 гадоў.
Сябе і астатніх пазнала на здымку Ірына Воранава (Шлык). Сваіх знаёмых і колішніх калег на гэтым здымку пазналі і патэлефанавалі ў рэдакцыю Наталля Русікевіч, Леон Утлік, Вячаслаў Фідрык, Цімафей Макоўскі і Ірына Імбіцкая.
Усе, хто адгукнуўся на гэты здымак, атрымаюць запрашальныя квіткі на бліжэйшы спектакль для дарослых, які пакажуць у Слонімскім драмтэатры.
Фота з архіва «ГС»
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь