Наверх
Слоним
легкий дождь
10 °C
Зельва
легкий дождь
10 °C
Волковыск
пасмурно
10 °C
Мосты
пасмурно
10 °C
Дятлово
пасмурно
10 °C
Барановичи
легкий дождь
9 °C
EUR 2.2685
USD 2.0523
RUB(100) 3.1986
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Са Слоніма ў Баранавічы — Сяргей Чыгрын сустрэўся з баранавіцкімі літаратарамі і чытачамі

13 июня 2019 10:48
Поделиться:

Сяргей Чыгрын у Баранавічах

Пісьменніка, краязнаўцу і журналіста са Слоніма Сяргея Чыгрына запрасілі да сябе сябры літаратурнага аб’яднання “Купальскія зоры”, якое існуе пры Баранавіцкай цэнтральнай бібліятэцы імя Валянціна Таўлая, паведамляе "Радыё Рацыя".
Баранавіцкія літаратары і чытачы

Баранавіцкія літаратары і чытачы

З госцем баранавіцкіх творцаў пазнаёміла кіраўнік літаб’яднання, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Таццяна Яцук, якая станоўча адзначыла творчыя здабыткі слонімскага літаратара і пазнаёміла яго з жыццёвым і творчым шляхам.

Сяргей Чыгрын сваю сустрэчу распачаў з адказаў на пытанні баранавіцкіх літаратараў і цікава распавёў пра тое, як ён шукае новыя звесткі пра забытых асобаў нашай Бацькаўшчыны, прачытаў свае новыя вершы, сярод якіх гучала і шмат гумарыстычных.

Ад імя літаратараў Баранавіч шчырае слова ў адрас Сяргея Чыгрына сказаў сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, паэт і публіцыст Аляксей Белы.

Падобныя сустрэчы  “Купальскія зоры” плануюць наладжваць і надалей.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание