Наверх
Слоним
пасмурно
5 °C
Зельва
пасмурно
5 °C
Волковыск
ясно
4 °C
Мосты
ясно
4 °C
Дятлово
ясно
4 °C
Барановичи
слегка облачно
2 °C
EUR 2.2585
USD 2.0412
RUB(100) 3.198
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

У МНС усё пад кантролем?

13 июня 2019 12:27
Поделиться:

Дым над Мастамі пасля выбуху на «Мастоўдрэве»

У суботу, 8 чэрвеня, а сёмай гадзіне раніцы патэлефанаваў сябра і паведаміў, што ноччу на «Мастоўдрэве» адбыўся выбух. Паколькі для вырабу прадукцыі прадпрыемства запатрабаваны хімікаты, то чалавека хвалявала, ці тое не пашкодзіць здароўю яго дзяцей і ўнукаў.

Напачатку я звярнуўся да сайта МНС па Гродзенскай вобласці. Там значыўся адзін пажар у адным з раёнаў вобласці, але нічога не паведамлялася пра Масты. Каля дзевяці раніцы быў каля «Дома тэхнікі». Там шмат прыватных крам. Людзі паведамілі, што ад васьмі гадзін ранку адбылося тры выбухі. Неўзабаве выбух пачуў і я. Пасля яго ў неба высока падняўся слуп дыму. Каля плоту прадпрыемства ў тым месцы адчуўся непрыемны пах.

Дым над «Мастоўдрэвам» пасля выбуху

Пасля гэтага я патэлефанаваў у мясцовае аддзяленне МНС і пацікавіўся, што адбываецца на «Мастоўдрэве». Памочнік дзяжурнага адказала, што сітуацыя пад кантролем. Я сказаў, што людзі занепакоены. Яна папрасіла мой нумар тэлефона і абяцала ўдакладніць сітуацыю на месцы. Неўзабаве памочніца дзяжурнага патэлефанавала і паведаміла, што «ўзарвалася бочка з маслам». Мае пытанні пра тое, чаму і цяпер адбываюцца выбухі, засталіся без каментару. Тады я назваўся як карэспандэнт «ГС». Тэлефонная размова адразу абарвалася. Праз некаторы час зноў патэлефанавала памочніца і паведаміла, што пра здарэнне на «Мастоўдрэве» магу даведацца на абласным сайце МНС у раздзеле «Навіны». Вось тое кароткае паведамленне: «Об инциденте на предприятии. 7 июня в 23:38 в службу 101 поступило сообщение о взрыве газовоздушной смеси без последующего горения в одноэтажном блочном здании аварийного слива масла на территории ОАО «Мостовдрев». В результате строение разрушено. Пострадавших нет. Причина взрыва устанавливается».

Здзіўляе яшчэ іншая акалічнасць: няўжо такая аварыя не адносіцца да катэгорыі, пра якія павінна ведаць грамадства?

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание