Наверх
EUR 2.2916
USD 2.0342
RUB(100) 3.2269
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

У Слоніме стартаваў конкурс сэлфі ў вышыванках

19 июня 2019 16:57
280
Поделиться:

Сланімчанка ў вышыванцы. Фота Дзяніса Клянчанкі

  У Слоніме 17 чэрвеня пачаўся фотаконкурс "Сэлфі — новая рэальнасць". Для ўдзелу ў конкурсе трэба зрабіць фота ці сэлфі ў вышыванках.

Конкурс, паводле ўмоў, будзе праводзіцца ў два этапы.

Каб стаць удзельнікам першага этапу конкурсу, трэба апублікаваць фотаздымкі ў вышыванках да 2 ліпеня ў Інстаграме ці УКантакце з хэштэгамі:

#сэлфізвышыванкай_слонім

#селфисвышиванкойслоним

#деньвышиванкислоним

#дзеньвышыванкiслонім

Фота могуць быць пададзеныя ў дзвюх катэгорыях — сэлфі-фота і традыцыйнае фота.

Традыцыйныя фота, групавыя альбо адзіночныя, будуць удзельнічаць у наступных намінацыях: «Фота дзіцяці ў вышыванцы», «Фота закаханых ў вышыванцы», «Мая сям`я ў вышыванцы», «Дзяўчаты ў вышыванцы», «Хлопцы ў вышыванцы», «Саюз моладзі ў вышыванцы».

Другі этап конкурсу пройдзе 3 ліпеня на фоне фотазоны «#МоладзьСлонімшчыны» ў гарадскім парку.

Аўтары прац, якія зоймуць прызавыя месцы, будуць узнагароджаныя каштоўнымі прызамі, набытымі за кошт сродкаў раённага бюджэту. Кошт аднаго прыза складзе не менш за 1 базавую велічыню.

Першым 40 удзельнікам конкурсу падчас другога этапу ўручаць драўляныя бірулькі.

Прызавыя працы пакажуць падчас фотавыставы ў дзень агульнарэспубліканскай акцыі «Дзень вышыванкі».

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание