
Папярэджанне пра небяспеку на сасне
Калі падыходзіць да падвяснога моста, то з правага боку стромкі спуск да Нёмана. На беразе ракі калісьці была лазня. Лазню знеслі, а праход, укладзены бетоннымі плітамі, застаўся. Тым спускам карыстаюцца аматары экстрэмальнай язды на веласіпедах. Месца небяспечнае. Каб прадухіліць бяду, ля спуску на
дзвюх хвоях на вышыні трох метраў былі павешаны аб тым паперкі. Падаецца, у тым месцы было б лепш паставіць шлагбаум.

Шлагбаум у нізіне ў лесе, дзе на машыне праблематычна развярнуцца
Шлагбаумы ставяць. Прыкладам, у зоне адпачынку ва ўрочышчы Міхайлоўка, каб адпачывальнікі не змаглі туды пад`ехаць машынаю. Падобны шлагбаум пастаўлены на дарозе да зоны адпачынку за падвясным мостам. Гэта лясная дарога, якая ідзе ад моста праз Зяльвянку і да падвяснога. Некалькі гадоў таму назад тут быў пастаўлены драўляны шлагбаум, але пасля таго, як з ім не размінуліся некалькі веласіпедыстаў, яны яго выкапалі. Цяпер на гэтай дарозе пастаўлены жалезны шлагбаум з замком. Пастаўлены ён у нізіне паміж двума ўзвышшамі. Калі ехаць з боку падвяснога, то перашкоду можна заўважыць толькі за 20 метраў, а калі ехаць ад Зяльвянкі, то кіроўца пабачыць яе, калі ўз`едзе на бугор. Адлегласць да шлагбаума таксама 20 метраў. Развярнуцца там немагчыма.

Бетонная дарожка да былой лазні на беразе Нёмана
Так, зона адпачынку ёсць зона адпачынку і праезд на аўтамабілі мусіць быць рэгламентаваны. Толькі пытанне ў тым, чаму гэты шлагбаум пастаўлены ў патаемным месцы? Хіба што для таго, каб стварыць аварыйную сітуацыю. Чаму папярэдне не вывешаны знакі, што тут перашкода руху ці рух забаронены?
Камунальшчыкі могуць там праехаць, бо маюць ключ ад замка і ля зоны адпачынку маюцца ёмкасці для збору смецця, якія час ад часу трэба мяняць.
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь
На Мастоўшчыне яшчэ адзін банкрут
Алег Юрэня-старэйшы верыць у будучыя ўзнагароды сына
Сеткі ў рыбаловаў запатрабаваныя
Начальнік ёсць, цэха няма
Пажарныя ўратавалі, медыкі не змаглі
«Табакерка» перамагае «Саюздрук»
Зміцер Цеслянок: Хачу і ў жыцці быць на вышыні
Шчырасць падвяла пад артыкул крымінальнага кодэкса