Наверх
Слоним
ясно
6 °C
Зельва
ясно
6 °C
Волковыск
ясно
6 °C
Мосты
ясно
6 °C
Дятлово
ясно
6 °C
Барановичи
небольшая облачность
5 °C
EUR 2.6172
USD 2.3986
RUB(100) 3.3424
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

На Мастоўшчыне — новы пляж: на Шчары ў лесе

21 июня 2019 11:51
Поделиться:

Новы пляж

Крыху болей як месяц назад мастоўскімі ўладамі былі вызначаны месцы купання жыхароў раёна. Яны прывязаны да выратавальных станцый: два ў Мастах — урочышча Міхайлоўка і бераг Нёмана за падвясным мостам. Трэцяе афіцыйна дазволенае месца купання — на беразе Нёмана ля вёскі Глядавічы.

Вадаёмаў у раёне бязмерна, і тыя, хто захоча паплёскацца ў вадзе, за сорак кіламетраў у адзін бок дзеля гэтага не пае­дуць.
Нечакана на пачатку чэрвеня раённая газета паведамляе, што на Мастоўшчыне адкрыўся яшчэ адзін пляж. Ён знаходзіцца на беразе ракі Шчары ля вёскі Каралі. Пляж не раўня мастоўскім — 2000 кв. метраў. Месца купання — 150 метраў. Гэта маляўнічыя мясціны, тут яшчэ з савецкіх часоў право­дзіліся і праводзяцца зараз разнастайныя злёты і спаборніцтвы.

У карэспандэнта «ГС» паўстала пытанне: адкуль такая спешнасць у абсталяванні таго пляжу? Праўдападобна, што адна з прычынаў — гэта публікацыі ў «ГС» пра мастоўскія зоны адпачынку. Былі ўжо факты, калі ўлады аператыўна рэагавалі на публікацыі. Пра тое, што папярэдне не было запланавана будаўніцтва гэтага пляжу і выдаткі не закла­дзены ў раённы бюджэт, гаво­рыць наступнае. Арганізацыі горада і раёна ўсе фінансавыя выдаткі на яго ўзялі на сябе. Вось факты.

Таварыства выратавання на вадзе абследавала акваторыю ды паставіла буі, дзіцячую купальню, інфармацыйныя стэнды, а таксама правяло навучанне мастросаў-выратавальнікаў, якіх забяспечыла паляўнічае таварыства «Белая сцежка».
Санэпідэмстанцыя правяла супрацьклешчавую апрацоўку тэрыторыі. ААТ «Мастаўчанка» забяспечыла пляж плаўсродкамі і выратавальнымі прыладамі.

Мясцовая ЖКГ на пляцоўку для збору смецця паставіла кантэйнеры, насыпала пяску на пляж і валейбольную пляцоўку. Дарожнікі добраўпарадкавалі пад`езды. «Райсельэнерга» — зусім не па профілі дзейнасці — зрабіла кабіны для распранання, дзіцячую пляцоўку, набыла і паставіла ценявыя навесы. Малькавіцкае лясніцтва ўстанавіла засцерагальныя шлаг­баумы, лаўкі, абсталявала валейбольную пляцоўку. Сельгаспрадпрыемства змайстравала туалет.

31 траўня быў падпісаны пашпарт аб`екта. Новая зона адпачынку запрацавала.
Аднак гэта не ўсё. Далей паўстаюць некалькі пытанняў. Найперш, хто будзе плаціць выдаткі на абслугоўванне пляжу. Прыкладам, у вёсцы Глядавічы пляж знаходзіцца на балансе сельгасгаспадаркі «Чарлёна». Відавочна, што за гэты будзе адказваць банкрут ААТ «Мастаўчанка». У гаспадаркі на сённяшні дзень вельмі складаны фінансавы стан.

Само ж месца адпачынку цудоўнае, толькі даехаць туды — шлях далёкі. З Мастоў да Малькавіч — 20 км ды яшчэ да вёскі Каралі 2 км з гакам.
Фота «Зара над Нёманам»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание