Наверх
Слоним
пасмурно
12 °C
Зельва
пасмурно
12 °C
Волковыск
пасмурно
13 °C
Мосты
пасмурно
13 °C
Дятлово
пасмурно
13 °C
Барановичи
пасмурно
12 °C
EUR 2.2598
USD 2.0501
RUB(100) 3.1887
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Віктар Уладзіміравіч, нам вельмі Вас не хапае… У памяць пра рэдактара

29 июня 2019 9:00
Поделиться:
Наша рэдакцыя асірацела.

Здаецца, толькі ўчора Віктар Уладзіміравіч праводзіў рабочыя планёркі, віншуючы некага з калег з днём нараджэння ці выгаворваючы нам за слабую напаўняльнасць сайта, памячаў нешта ў прыгожым скураным блакноце ў сябе ў кабінеце ці заварваў у сваім сінім з залацістым узорам кубку каву, пах ад якой разносіўся па ўсёй рэдакцыі.

Вось шэф, як яго з павагай мы называлі, спяшаецца ў сераду з чарговым нумарам «Газеты Слонімскай» у руках у рэдакцыю. Кожны свежы нумар — а пад яго кіраўніцтвам за 22 гады свет пабачыў 1 151 выпуск — ён трымаў у руках першым. І праглядаў усе гэтыя больш за тысячу нумароў уважліва, як і той самы першы.

Кожная серада, дзень выхаду газеты, была для ўсёй рэдакцыі і ў першую чаргу для галоўнага рэдактара новым выпрабаваннем і праверкай на прафесіяналізм і чэснасць. Чэснасць найперш перад самім сабой і чытачом. І Віктар Уладзіміравіч такі штотыднёвы іспыт праходзіў сумленна і дастойна.

Можна сказаць, што ніводзін газетны нумар не быў выдадзены без яго непасрэднага ўдзелу. Бо рэдактар заўсёды быў на працы, нягледзячы на тое, быў гэта будні дзень, субота ці нядзеля. Здавалася, ён не адпачываў ніколі, нават не браў адпачынак. Ён бачыў нумар цалкам, і пару ягоных слушных заўваг і парад рабілі журналісцкі матэрыял і вёрстку завершанымі. Пры гэтым рэдактар заўсёды ўважліва прыслухоўваўся да парадаў сваіх падначаленых і прымаў іх да ўвагі.

«Газета Слонімская» не абслугоўвае ўладу, яна існуе для звычайных людзей і піша пра звычайных людзей. Часта менавіта газета становіцца для нашых чытачоў апошняй надзеяй і інстанцыяй у пошуку справядлівасці. І Віктар Уладзіміравіч нікому не адмаўляў у такой дапамозе, пры гэтым падстаўляючы пад удар сябе і сваю сям`ю.

Віктар Уладзіміравіч, мы вельмі-вельмі шкадуем Вас. Нам вельмі, вельмі Вас не хапае. Ваша душа паляцела ў вечны вырай, аднак памяць пра Вас будзе доўга існаваць у нашых думках і сэрцах.

Чалавек жыве да тых пор, пакуль пра яго помняць. Мы будзем помніць Вашу шчырую ўсмешку, Вашыя добрыя жарты, Вашыя прафесійныя ўрокі і парады, Вашу адданасць працы і справе, Вашу адкрытасць.

Вы чалавек, які занатоўваў нашу гісторыю ў газеце. І Вы самі ўвайшлі ў гісторыю і сталі яе часткай, а здзейсніць гэта не кожнаму пад сілу.

Хай цяпер Ваша зорка гэтак жа ярка ззяе на Нябёсах.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание