Наверх
EUR 2.2794
USD 2.0546
RUB(100) 3.1313
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Разам з залатарнікам патруцілі агароды ў вяскоўцаў

29 июня 2019 9:43
659
Поделиться:

Васіль Турук распавядае пра сваю праблему карэспандэнту «ГС»

Здарылася гэта 10 чэрвеня ў Якімавічах, калі ў вёсцы замоўленыя сельгасупраўленнем Слонімскага райвыканкама сталічныя спецыялісты на спецыяльнай устаноўцы апырсквалі ядахімікатам зараснікі залатарніку на закінутых участках.

У прыватнасці, пацярпелі грады з гароднінай і барозны з бульбай на ўчастку дома №24 ураджэнца гэтай вёскі Васіля Турука, калі апырсквалі суседні ўчастак №22.

З гэтай нагоды ўладальнік участка ў Якімавічах напісаў заяву ў Слонімскі райвыканкам і райсавет дэпутатаў, у якой просіць мясцовыя ўлады пасадзейнічаць кампенсаваць яму матэрыяльныя і маральныя страты ад гэтага інцыдэнту.

«З-за неакуратнага абыхо­джання з ядахімікатам быў апрацаваны і мой участак. Пашкоджаны пасадкі бульбы і гародніны. Прашу пасадзейнічаць у кампенсацыі матэрыяльнай і маральнай страты, а таксама садзейнічаць атрыманню заключэння санстанцыі аб прыгоднасці выжыўшай гародніны і бульбы для ежы», — напісаў, між іншым, у сваім лісце ўладам Васіль Андрэевіч. Гэты ліст быў прыняты і зарэгістраваны для разгляду 19 чэрвеня. У той жа дзень у размове з карэспандэнтам «ГС» Васіль Турук сказаў, што на іхняй вуліцы ад ядахамікатаў пацярпелі ў большай ці меншай ступені яшчэ два агароды.

Залатарнік

— Я не супраць таго, каб змагаліся з гэтым залатарнікам. Але найперш гэта павінны рабіць гаспадары ці спадчыннікі ўчасткаў, дзе ён расце. А калі ўжо ўлады замовілі гэтых гора-спецыялістаў, то патрэбна было пракантраляваць, што, дзе і як яны робяць. Бо не толькі ў Якімавічах агароды пацярпелі. У Чапялёве і Тушэвічах тое ж самае было. Шкада, што мяне якраз на той час не было на месцы. Я б такой работы не дапусціў, а каб спатрэбілася, то гнаў бы паганай мяцёлкай іх з вёскі, — расказваў усхваляваны гаспадар.

У выканкаме Васілю Туруку паведамілі, што труцілі зараснікі залатарніку на Слонімшчыне ядахімікатам «Магнум».

— Я спытаў у Таргонскага: «Магу я цяпер есці цыбулю і агуркі са свайго агарода?» — той толькі плячыма паціснуў. Разумееце, шкада сваёй і жончынай працы, якую адным махам спляжылі тыя нанятыя сталічныя ідыёты. Мы ўжо хворыя пажылыя людзі. А свой участак даглядаем і трымаем у парадку не для таго, каб яго нехта прыйшоў і атруціў, — даводзіў сваё ў размове з аўтарам гэтых радкоў Васіль Турук.

Цяпер Васіль Андрэевіч чакае, што адкажуць на яго заяву слонімскія ўлады.

Фота Вольгі ШЫНКЕВІЧ

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание