Наверх
Слоним
небольшой дождь
12 °C
Зельва
небольшой дождь
12 °C
Волковыск
пасмурно
12 °C
Мосты
пасмурно
12 °C
Дятлово
пасмурно
12 °C
Барановичи
небольшой дождь
11 °C
EUR 2.2626
USD 2.0556
RUB(100) 3.1987
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Хросны бацька

30 июня 2019 10:15
Поделиться:

Малюнак Яўгена Іванова

Пасля памінальнай вячэры з хаты Касабуцкіх выносілі сталы, кабеты дамывалі посуд. На лаўцы каля ганку сядзеў Ігнат Супрынчык і, абняўшы хроснага сына Ваню, сказаў:

— Адзін ты застаўся, мілы хлопчык… І маму, і тату пахавалі сёння.

— Ага, не дай Бог у сем гадкоў застацца без бацькоў, — паспагадала суседка Кацярына, якая ішла да калодзежа па ваду. — У дзіцячы дом забяруць сіротку, бо куды ж яму дзецца…

— Як гэта куды?! Я хросны бацька, то ў мяне і жыцьме. Вось усе людзі разыдуцца, замкнём іхнюю хату і пойдзем да мяне. Алеська, Ваня стане жыць у нас, будзе табе брацікам, а нам з мамай — сынам, — сказаў шасцігадовай дачушцы, што прымастакоўвалася на яго каленях.

— Праўда, татачка? — узняла дзяўчынка сумныя вочкі. — Таму, што ягоных маму і тату забіла машына?

— Правільна. Вялікае гора напаткала Ваню, і мы павінны дапамагчы.
Ігнатава жонка Сабіна пайшла дадому раней і не ведала, што муж мае намер прыняць у сваю сям`ю хлопчыка.

— Сыночка табе прывёў, — пераступіўшы парог, мовіў гаспадар.
Сабіна збіралася карміць курэй і, набраўшы ў старую міску пшаніцы, памкнулася на двор.

— Канешне, няхай пераначуе, а заўтра яго забяруць у дзіцячы дом.

— Не толькі пераначуе, а жыцьме разам з намі, у нашай сям`і. Усынавім яго афіцыйна. Зразумела?

— Як гэта? — зніякавела кабета, вярнулася і села на кухні на табурэтку. — З якой такой рацыі?!

— З такой… Мы з яго татам Вадзімам былі сябрамі, і, як нарадзіўся Ваня, ён паклікаў мяне за кума. Я стаў хлопчыку
хросным бацькам.

— Ну дык і што?

— А тое! Хросны бацька павінен не толькі пастаяць з дзіцем у царкве ды потым пася­дзець за святочным сталом, час ад часу купляць яму падарункі. Калі раптам не стане родных бацькоў, то хросны павінен замяніць іх — выхаваць, дапамагчы ўладкавацца ў жыцці. Зразумела? Мае бацькі мяне так вучылі.

— Мы ж нават ніякая не радня! Колькі ў нашым аграгарадку людзей, і нікому ў галаву не прыйшла такая недарэчная думка.

— Залапатала!.. Ды ў яго наогул ніякай радні няма, бо і Ва­дзім, і Таня былі дзетдомаўскімі. Пасля заканчэння педагагічнага ўніверсітэта абаіх накіравалі працаваць у нашу школу. Нібыта ты не ведаеш…

— Без мяне ўсё вырашыў, паставіў перад фактам.

— Ды што тут вырашаць? Я табе расталкаваў усё, як ёсць.

— А калі я не згодная?

— Захочаш жыць са мной, то згодзішся. І ведай: я свайго рашэння не змяню.
Маленькі Ваня туліўся да хрос­нага з такім бездапаможным выглядам, нібыта птушанятка, якое вывалілася з гнязда. У яго чорных вочках стаялі слёзы, якія стрымліваў з усіх сіл. І не стрымаў, паліліся ручайкамі па смуглых шчочках. Ігнат ужо пашкадаваў, што пачаў гэту гаворку пры хлопчыку, трэба было пачакаць, пакуль застануцца з жонкай удваіх. Але што зроблена, тое зроблена.
Хлопчык любіў свайго хроснага тату, часта забягаў пагуляць з Алеськай. І цётка Сабіна была добрая да яго, то чаму ж яна цяпер стала такой злоснай, так крычыць на хроснага?

— Ваня, пайшлі на двор, там за хлявом у кусце вінаграду ёсць гняздо маленькай птушачкі, ужо і птушаняткі вывеліся. Я ўчора бачыла, — паклікала Алеська.
Малыя пабеглі, але Ваня раптам спыніўся:

— Алеська, а што гэта такое — дзіцячы дом? Я не хачу туды.

— Мой тата ні за што цябе туды не аддаць. Сам жа чуў, што будзеш мне брацікам. А брацікі жывуць у звычайным доме, а ні ў якім там дзіцячым.
Вестка пра тое, што Ігнат Супрынчык хоча ўсынавіць Ваню, хутка абляцела наваколле. Праз пару дзён з суседняй вёскі Юкавічы прыйшла Сабініна маці, старая Дар`я.

— Што гэта ты выдумаў?! — накінулася на зяця. — Маеш сваю сям`ю, то радуйся, а то яшчэ чужых дзяцей падбіраеш!

— Ваня — мой хросны сын!

— Ну дык і што?

— Сабіна, растлумач сваёй мацеры што да чаго, а то ў мяне ўжо сілы няма усім уталкоўваць, — ён грукнуў дзвярамі і пайшоў з хаты. І не заходзіў, пакуль Дар`я, злосная і чырвоная, як куст парэчак, не пасунулася ў сваю вёску.

— Дурная будзе Сабіна, калі згодзіцца з тваёй выдумкай! — крыкнула на хаду.
Сабіна не згадзілася ўсына­віць хлопчыка, але добрыя лю­дзі з кампетэнтных органаў дазволілі Ігнату аформіць над Ванем апякунства.

— Якая, урэшце, розніца? — сказаў старшыня сельсавета Пётр Сяргеевіч. — Галоўнае, што ён будзе жыць з вамі. Толькі вось Сабіна… Каб часам не крыўдзіла…

— Няхай толькі паспрабуе! Падам на развод і пайду разам з Ванем з хаты. Вы ж дасце прытулак галоўнаму аграному калгаса, не пакінеце нас з хлопчыкам на вуліцы?

— Канечне, пра што вы кажаце?! Праз месяц дабудуюць два катэджы каля возера. Як будзе трэба, выбераце любы.
Але катэдж не спатрэбіўся. Аднойчы Ігнат ехаў з дальняга поля і ўбачыў, як насустрач па вуліцы ідзе Сабіна і вядзе за ручкі Ваню і Алеську. Ён спыніў машыну.

— Куды шыбуе маё сямейства? — спытаў, адчыніўшы дзверы.

— У магазін. Куплю абаім па некалькі лёгкіх маечак і шорцікаў, бо на дварэ стаіць спякота.

— І цёмныя акуляры! Можна акуляры?.. — задраўшы галоўку, глядзеў на яе Ваня. — Такія, як у Алеські…

— Куплю і акуляры, — прытуліла да сябе хлопчыка Сабіна. — Ты ж цяпер і мой сынок.

— Хросны?

— Родненькі, як і Алеська…

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание