
Дырэктар ААТ "Слоніммэбля" Уладзімір Маркушэўскі атрымлівае ўзнагароду з рук Уладзіміра Краўцова. Фота "Гродзенская праўда"
ААТ "Слоніммэбля" занесена на абласную Дошку гонару.

Дошка гонару. Фота «Гродзенская праўда»
1 ліпеня ў Гродне адбылося ўрачыстае адкрыццё абласной Дошкі гонару. На ёй занесены імёны 20 найлепшых людзей Гродзеншчыны, назвы 21 прадпрыемства і 4 раёнаў, якія дабіліся добрых паказчыкаў у розных сферах.
Сярод прадпрыемстваў і ўстаноў, назвы якіх выбіты на дошцы, — адкрытае акцыянернае таварыства «Слоніммэбля».
Слонімскае прадпрыемства было названа пераможцам конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2018 года. Летась яно было прызнана лепшым мэблевым прадпрыемствам трэці раз.