
Будаўнічая пляцоўка каля басейна ў Мастах
Рамонт басейна ў Мастах, пра што паведамляла раней «ГС», павінен быў завяршыцца ў чэрвені. Аднак ён не закончаны.
На 1 ліпеня аб`ект быў у такім стане, як на фотаздымку. Пашпарт аб`екта з датаю выканання работ прыбраны з віднага месца.
На гэты час каля будынка ўсталявалі ходнік ды паклалі асфальтавае пакрыццё па Зялёнай вуліцы, дзе размешчаны басейн. Тлумачэнне таму простае: на адкрыццё басейна маецца прыехаць абласное кіраўніцтва, паколькі рамонт вядзецца са сродкаў абласнога бюджэту.
Толькі на адрэзку вуліцы Кірава — ад Зялёнай да Каліноўскага (паколькі там не
будзе праязджаць начальства) — асфальт не паклалі. Там такія выбоіны, што аўтамабілісты аб`язджаюць іх абочынай.

Новы ходнік каля басейна на Зялёнай вуліцы
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь