Наверх
EUR 2.2811
USD 2.0301
RUB(100) 3.2314
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Мова і Кастусь Каліноўскі

5 июля 2019 17:14
89
Поделиться:

Аляксей Якімовіч

Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займае, пасля і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! Францішак Багушэвіч, беларускі паэт, удзельнік паўстання 1863-1864 гадоў.

Кастусь Каліноўскі

У 1863-1864 гадах на тэрыторыі былой Расійскай імперыі ў Польшчы, Літве і Беларусі адбылося нацыянальна-вызваленчае паўстанне з мэтай заваяваць незалежнасць, пазбавіцца ад путаў Расійскай царскай імперыі. Кіраваў паўстаннем у Беларусі слаўны сын беларускага народа Кастусь Каліноўскі. Але ў апошні час ворагі беларушчыны імкнуцца даказаць, што гэтае паўстанне было польскім і, значыць, Кастусь Каліноўскі быў далёкі ад беларускай справы, не змагаўся за яе.

Ці адпавядае такі факт сапраўднасці? Паспрабуем разабрацца.

Як вядома, паплечнікі Кастуся Каліноўскага карысталіся наступным паролем:

— Каго любіш?

— Люблю Беларусь.

— То ўзаемна.

Дакументальнасць дадзенага пароля пацвердзіў гісторык В. Голубеў, які ў 2013 годзе апублікаваў фотакопію архіўнага дакумента з вышэйпрыведзенымі словамі.

А вось што напісана ў падручніку для 8-га класа «Беларуская літаратура» (аўтары В. В. Барысенка і В. У. Івашын), выдадзеным у савецкі час, калі мы толькі ў думках маглі марыць пра суверэнітэт, незалежнасць Беларусі: «Вясной 1861 года К. Каліноўскі прыязджае на радзіму і разгортвае актыўную рэвалюцыйную дзейнасць. Апрануўшыся ў сялянскае адзенне, пад прозвішчам Васіля Світкі, мужны рэвалюцыянер вандруе па вёсках і ўздымае сялян на барацьбу супраць памешчыкаў і самаўладства». [2, с. 54]

Адкуль прыехаў К. Каліноўскі менавіта ў Беларусь, а не ў Літву ці Польшчу? З Пецярбурга, дзе з атэстатам кандыдата праў у 1860 годзе скончыў універсітэт.

А які псеўданім сабе выбраў? Свой, беларускі. І тыповае для тагачасных беларусаў імя Васіль, і прозвішча Світка (так беларусы называлі доўгую верхнюю вопратку).

У 1862 годзе наш зямляк пачынае выпускаць першую нелегальную газету на беларускай мове «Мужыцкая праўда» зноў жа пад беларускім псеўданімам «Яська, гаспадар з-пад Вільні» (горад Вільня ў той час быў асяродкам беларускай культуры).

«Дзецюкі! – у адным з нумароў газеты звяртаецца ён да сваіх братоў-беларусаў. – Мы… усе ўжо ведаем, што чалавек вольны – гэта калі мае кусок сваёй зямлі, за каторую ані чыншу і аброку (А. Я. : чынш і аброк – выплаты панам за права карыстацца зямлёй) не плаціць, ані паншчыны не служыць (А. Я.:  паншчына – праца на пана ў вызначаныя дні за права карыстацца зямлёй), калі плаціць малыя падаткі, і то не на царскія стайні, псярні і курвы, а на патрэбу цэлага народу, калі не ідзе ў рэкруты чорт ведае дзе, а ідзе бараніці свайго краю тады толькі, калі які непрыяцель надыдзе, калі робіць усенька, што спадабае і што не крыўдзіць бліжняга і хвалы Боскай, і калі вызнае тую веру, якую вызнавалі яго бацькі, дзяды і прадзеды».[1, с. 178]

Палымяны рэвалюцыянер жадае бачыць сваю Беларусь вольнай і незалежнай. А гэта не трэба ворагам беларушчыны. Таму яны стараюцца выкрасліць імя Кастуся Каліноўскага з нашай гісторыі, паказаць, што ў беларусаў не было герояў, каб паступова, дзень за днём забываліся яны пра сваю гісторыю, пра славу дзядоў і прадзедаў.

Прывяду яшчэ адну цытату з «Беларускай літаратуры»: «Мужыцкая праўда» горача пратэставала супраць нацыянальнага ўціску, асуджала нацыянальную варожасць, якую распальваў царызм, выступала за нацыянальнае раўнапраўе, за бесперашкоднае развіццё беларускай культуры».

У рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў беларускі рэвалюцыянер вучыўся страснаму і даходліваму публіцыстычнаму слову.

К. Каліноўскі ўмела скарыстаў у мэтах рэвалюцыйнай агітацыі жанр «простанароднай» гутаркі. Газета-адозва «Мужыцкая праўда» па сваёй форме з`яўляецца як бы гутаркай, якую вядзе «Яська, гаспадар з-пад Вільні» з сваімі братамі-сялянамі». [2, с. 54 — 55]

Перада мною яшчэ адно выданне, падрыхтаванае ўжо С. Пановым: «Гісторыя Беларусі: білеты: 11 клас». Чытаю на старонцы 102 (А. Я. : тэкст дааецца ў маім перакладзе з рускай мовы): «Арыштаваны восенню 1863 г. К. Каліноўскі, знаходзячыся ў турме, напісаў і перадаў на волю  «Пісьмы з-пад шыбеніцы». З іх вынікала, што К. Каліноўскі не прызнаваў маскоўскі ці польскі ўрад сваім для беларусаў». [3, с. 102]

Даю магчымасць чытачам пазнаёміцца з урыўкам з «Пісьма з-пад шыбеніцы»: «…ухапіўшы за што зможаш, за касу, сякеру, і цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права, за сваю веру, за сваю зямлю родную. … тады толькі зажывеш шчасліва…»  [1, с.181]

А на якой мове Кастусь напісаў свой апошні верш, прысвечаны каханай? Канечне, на беларускай. Не магу не прывесці яго тут:

Марыська чарнаброва, галубка мая,

Дзе ж падзелася шчасце і ясна доля твая?

Усё прайшло, прайшло, як бы не бывала,

Адна страшна горыч у грудзях застала.

Калі за нашу праўду Бог нас стаў караці,

Ды ў прадвечнага саду вялеў прападаці,

То мы прападзем марна, ды праўды не кінем,

Хутчэй неба і шчасце, як праўду, абмінем…

Бывай здаровы, мужыцкі народзе,

Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе

І часам спамяні пра Яську свайго,

Што загінуў за праўду для дабра твайго.

А калі слова пяройдзе ў дзела,

Тады за праўду станавіся смела.

Бо адно з праўдай у грамадзе згодна

Дажджэш, народзе, старасці свабодна.

[1, с. 180]

Царскія імперцы расстралялі і закапалі немаведама дзе, як жывёлу, 128 беларусаў-паўстанцаў. Тыя магільныя ямы яны залівалі гашанай вапнай, каб ніхто ніколі не мог распазнаць пакутнікаў зямлі беларускай. Так знішчалася наша памяць.

Знішчаецца яна і цяпер. Многім не дае спакою, муляе наша незалежнасць.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание