Наверх
Слоним
пасмурно
13 °C
Зельва
пасмурно
13 °C
Волковыск
пасмурно
14 °C
Мосты
пасмурно
14 °C
Дятлово
пасмурно
14 °C
Барановичи
пасмурно
12 °C
EUR 2.2619
USD 2.05
RUB(100) 3.1842
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Другое жыццё Антона Равейкі

7 июля 2019 9:22
Поделиться:

Малюнак Яўгена Іванова

К арову трэба прадаваць, бо колькі ўжо можна цягнуць з сябе жылы! — рашуча сказаў сваёй Марусі Антон Равейка вясной. — Лета яшчэ няхай прабудзе, а восенню прададзім. Я нават сена назапаш­ваць не стану.

— Як гэта, у вёсцы ды без каровы?! Мы ж не якія там здыхлікі, усяго па шэсцьдзесят тры гады маем, — не згадзілася Маруся.

— Вось іменна, што па шэсцьдзесят тры. Я амаль сорак гадоў на трактары адпрацаваў, ды яшчэ сваю гаспадарку трымаем. Як настане лета, то свету белага не бачыў. Таму і рукі баляць, — высокі сівавалосы мужчына быў абураны да глыбіні душы.

— А я тым часам на курорце сядзела?

— Не сядзела, а магла б. Хоць цяпер можам куды-небудзь паехаць, свет паглядзець. Мы ж ні ў адным сталічным тэатры не былі. Усё жыццё як мышы пад венікам… Цемната! У Мінску вунь оперны тэатр адрамантавалі, кажуць, такая прыгажосць! Настаўнікі ездзілі, то захапля­ліся.

— Калі і збудзем карову, то застануццца свінні, куры, качкі. Пра які тэатр ты пляцеш? Гаспадарку трэба даглядаць. У вёсцы не да тэатраў.

— Глупства, усё залежыць ад чалавека. Некаторыя і ў сталіцы жывучы ніколі там не былі, а некаторыя і з вёскі трапяць. Я каб цябе не слухаў, то даўно наведаў бы і оперны, і Купалаўскі, і ўсе астатнія. Сыну дапамагаць не трэба, ён, жывучы ў сталіцы, добра зарабляе, мае кватэру.

— Годзе! Я нават гаварыць пра гэта не хачу! — тоўстая, як капа, Маруся бразнула
дзвярамі і пайшла з хаты.

І яму сядзець не выпадала, бо трэба было сустрэць з пашы карову, занесці свінням, пакуль яна калупалася ў градах, уладкаваць іншыя гаспадарчыя справы.
Калі ўсё было зроблена і яны павячэралі, Антон выйшаў на ганак пакурыць. Над вёскай Букаты стаяў цёплы вечар з пахам ліпавага цвету.

«Ну і ўпартая баба! — думаў пра Марусю. — Толькі і ведае, што таптацца ў хляве ды агародзе. Ні газет не чытае, ні кніг, хоць мае вышэйшую адукацыю. Усё жыццё працавала ў калгасе бухгалтарам. Бывае, у які серыял удолбаецца і вачэй не зводзіць, хоць там адна пустата. Колькі разоў казаў: давай купім камп`ютар. Толькі хмыкне і адвернецца. Ні пагаварыць з ёй пра што, ні параіцца…»

Прыйшоўшы ў хату, прапанаваў:

— А давай збудзем усю гаспадарку, купім у райцэнтры кватэру.

— Тады што, і гурок, і памідор, і бульбіну — усё будзем з кірмашу насіць, за ўсё пла­ціць?

— Ну і будзем, яно ж такое таннае, што на кірмашы, што ў магазіне.

— Здурнеў на старасці гадоў!

— Тады так: падзелім грошы, якія ёсць, і я сабе куплю кватэру. Калі ты не хочаш, адзін пераеду ў райцэнтр.

— А хоць у Амерыку! Насмяшыш людзей…

— Няхай смяюцца, каму смешна. Я па-другому жыць хачу, на свеце ж столькі цікавага…

Яны і сапраўды прадалі карову, сабралі грошы, якія былі, і Антон купіў у Ліпцах аднапакаёвую кватэру. Маруся наадрэз адмовілася ехаць разам, то навошта яму тая двухпакаёўка.

Калі крыху абжыўся на новым месцы, пазваніў сыну, каб узяў білет у оперны тэатр.

Мінуў тыдзень, і ён, затаіўшы дыханне, пераступіў парог велічнага будынка. Давалі оперу Расіні «Севільскі цырульнік». Ён чытаў лібрэта, з захапленнем глядзеў на зал і не мог паверыць, што нарэшце апынуўся ў гэтым цудоўным храме мастацтва. Неўзабаве дзівосная музыка запаланіла яго душу. «Які ж я быў дурны, што раней сюды не прыехаў! Столькі страціў у жыцці!»

Антон тыдзень пажыў у сына, паняньчыўся з аднагадовым унукам Арсенькам, пабываў у музеях, нават у карцінную галерэю пад Палацам Рэспублікі схадзіў.

— Прыязджайце яшчэ, — запрасіла нявестка Вера. — Калі будуць гастролі якой маскоўскай знакамітасці, я вазьму білеты і сходзім разам, а Арсеньку тата паглядзіць. Праўда, Вадзім?

— Пагляджу, канешне.

Праз нейкі час маскоўскія артысты прывезлі ў Мінск спектакль «Юнона і Авось», на які Вера ўзяла білеты. Але сха­дзіць удваіх не ўдалося, бо ёй тэрмінова трэба было паехаць на Магілёўшчыну: моцна захварэла бабуля.

— Тата, схадзіце адзін, — прапанавала. — Пойдзеце крыху раней, пастаіце на ганку, і ў вас купяць лішні білецік. Не сумняваюся, што людзі будуць пытаць.

— А як не будуць і ён прапа­дзе?

— Ну і няхай прападае, каб большай бяды не было.

Ён не прастаяў і трох хвілін, як пра білет спытала пажылая дама ў прыгожым убранні. І калі даведалася, што ёсць, вельмі абрадавалася:

— Ведаеце, я ніколі не прапускаю гастролі маскоўскіх артыстаў. І нашых беларускіх люблю. З маладосці хаджу ў тэатры.

— Шчаслівая! — міжволі вырвалася ў Антона.

— У гэтым сэнсе так.

У якім сэнсе яна нешчаслівая, кабета тлумачыць не стала, але калі пасля спектакля выйшлі на вуліцу, сказала, што тры гады як аўдавела, дзяцей не мае. Працавала дзіцячым доктарам, цяпер на пенсіі.

Антон расказаў пра сябе.

— І я асаблівага шчасця не зведаў, душа была як у цямніцы і вось нарэшце вырвалася на волю. Я так мару пабываць у Маскве ў Траццякоўскай галерэі, з`ездзіць у Санкт-Пецярбург у Эрмітаж…

— Ну дык давайце праз пару дзён з`ездзім у Маскву? Я там вучылася, добра ведаю горад.

— Надзея Сяргееўна, дзякуй вам! Пабуду ў Траццякоўцы, а потым у Эрмітажы, то і памі­раць можна…

— Жыць трэба, а не памі­раць. Мы з вамі яшчэ шмат дзе пабу­дзем…

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание