
Памяці рэдактара «Газеты Слонімскай» Віктара Валадашчука
Яшчэ адзін свабодаўскай кагорты
Нястомны рыцар адляцеў ад нас
У вырай можа, можа ў рай лагодны
Пісаць там вечны летапісны час
Без фарбы, без друкарні, без газеты,
Без сайта, без кантэнту…
На зямлі
Пакінуў нам ён гэтыя прадметы,
Каб тут кантэнт палепшыць мы маглі
Да ўзроўню справядлівасці, свабоды
Цяпер і тут, і сёння, і тады…
А хвалі Шчары плешчуцца нагрэтай
І так шкада, што іх не бачыш ты.
26.06.2019 Слонім
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь