
За самаварам

Узімку ў Слоніме
На фотаздымак мужчын узімку ў Слоніме, надрукаваны ў «Аддушыне» №27 ад 3 ліпеня, першай адгукнулася наша даўняя чытачка Таццяна Захаранка, якая пазнала амаль усіх работнікаў транспартнага цэха Слонімскага кардонна-папяровага завода.
А ўсіх на гэтым здымку назваў адзін з яго герояў, Пётр Балкунец.
— Злева направа стаяць Валянцін Уладзіміравіч Кандрацюк (яго няма сярод жывых), другі — Генадзь Васільевіч Украінец, трэці — Іван Станіслававіч Вінцукевіч, далей — Аляксей Філіпавіч Тачоны, Павел Іванавіч Смірноў, Пётр Іванавіч Балкунец і Іван Іванавіч Тачоны, — расказаў Пётр Іванавіч.
Таксама назвалі сваіх былых калег Фелікс Лукашэвіч, Леон Утлік і Алена Вайтушэўская. Ірына Гембіцкая пазнала Аляксея Тачонага, Генадзя Украінца і Паўла Смірнова.
Фота з архіва «ГС»
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь