
Ілюстрацыйнае фота
1 ліпеня падчас навальніцы ў вёсцы Лунна Мастоўскага раёна маланка ўдарыла ў гараж і знішчыла аўтамабіль.
Як сцвярджаюць вяскоўцы, гэта другое пападанне маланкі ў адзін і той жа аб`ект.
Нанесеныя пашкоджанні пабудове ў мінулы раз былі хутка ліквідаваны. У гэты раз страты значна большыя. Акрамя таго, што пашкоджаны дах, перакрыцці, у гараж няма чаго ставіць — поўнасцю знішчаны аўтамабіль.
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь