Наверх
Слоним
небольшая облачность
8 °C
Зельва
небольшая облачность
8 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
8 °C
Мосты
облачно с прояснениями
8 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
8 °C
Барановичи
переменная облачность
7 °C
EUR 2.6172
USD 2.3986
RUB(100) 3.3424
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

У слонімскіх лясах пабольшала ласёў, аленяў і казуль

13 июля 2019 10:48
Поделиться:

Казуля. Ілюстрацыйнае фота

Казуль і нават аленяў на Слонімшчыне можна сустрэць даволі часта. А вось дзікі становяцца рэдкасцю.

Галоўны інфармацыйна-­аналітычны цэнтр Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь апублікаваў вынікі маніторынгу жывёльнага свету за 2005-2018 гады.

Згодна з інфармацыяй цэнтра, у Слонімскім лясгасе павялічылася колькасць ласёў. Так, калі ў 2005 годзе ласёў налічвалася 46, то ў 2018 годзе іх колькасць узрасла да 86, гэта значыць амаль у два разы.

На 8 жывёлін у слонімскіх лясах павялічылася папуляцыя аленя высакароднага — з 19 у 2005 годзе да 27 у 2018 го­дзе. Распладзіліся за ўказаны адрэзак часу і казулі — з 243 да 315.

А вось дзікоў значна паменшала. Калі паўтара дзясятка гадоў таму іх на Слонімшчыне налічвалася 117, то летась толькі 7. Папуляцыя дзікоў рэзка знізілася ў сувязі з рэалізацыяй шэрагу мерапрыемстваў па прадухіленні афрыканскай чумы свіней.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание